Версия для слабовидящих

«Толькі народ мае права вырашаць свой лёс». Хроника ВНС в лицах и воспоминаниях

29 июля 2026
Просмотры: 34

«Толькі народ мае права вырашаць свой лёс». Хроника ВНС в лицах и воспоминаниях 

За три десятилетия Всебелорусское народное собрание прочно закрепилось в статусе высшего органа народовластия и важнейшего конституционного института. За каждым историческим решением всегда стояли конкретные люди. Каким запомнилось масштабное народное вече тем, кому выпала высокая честь и ответственность представлять интересы своих коллег и земляков? «Праца» запускает цикл воспоминаний делегатов ВНС разных лет, взятых из архивных страниц газеты.

Пад такім дэвізам 19 – 20 кастрычніка 1996 г. адбыўся першы ў гісторыі суверэннай Беларусі народны форум. 4740 дэлегатаў – прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў, сацыяльных груп, палітычных сіл, сфер дзейнасці і ўзростаў, выбраныя на пасяджэннях працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў, – сабраліся ў Мінску для абмеркавання шляхоў выхаду з існуючага грамадска-палітычнага крызісу, вызначэння стратэгіі эканамічнага развіцця краіны.

Ад Зэльвенскага раёна працоўнымі калектывамі і грамадскімі арганізацыямі на форум было вылучана 16 дэлегатаў. Гэта людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі. Сярод іх – старшыня райвыканкама Віктар Будрэвіч, слесар-камплектоўшчык райаграпрамтэхнікі Іван Максімчык, вадзіцелі калгасаў імя Мічурына Мікалай Семянчук і “Шлях Леніна” – Віктар Клішчыц, вадзіцель “Зэльваэнергабуду” Уладзімір Голуб, старшыня калгаса “Зара” Уладзімір Боцька, старшыня прэзідыума райсавета арганізацыі ветэранаў Міхаіл Кузняцоў, намеснік дырэктара сярэдняй школы №2 гарадскога пасёлка Станіслава Нічыпар, Васіль Атаповіч, загадчык аддзялення бародзіцкага комплексу калгаса імя Леніна і іншыя.

Гавораць удзельнікі сходу

Лена Коўш, намеснік старшыні райвыканкама (вытрымкі з публікацыі):

– Задаволена, што разам з пасланцамі народа – прадстаўнікамі ўсіх рэгіёнаў краіны мела магчымасць 19-20 кастрычніка 1996 года прымаць удзел у беларускім вечы. Яго па праву можна назваць вышэйшым саветам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з народам па актуальных праблемах жыцця нашага грамадства, вызначэнні шляхоў далейшага развіцця дзяржавы, выбары ў імя будучага.

У першы дзень работы форуму А.Лукашэнка выступіў з дакладам “Толькі народ мае права вырашаць свой лёс”. Рэакцыя дэлегатаў на выступленне кіраў-
ніка дзяржавы была відавочнай: даклад неаднаразова перапыняўся апладысментамі.

Чым уразіў асабіста мяне даклад Прэзідэнта? Жаданнем нармальнага, дастойнага жыцця для грамадзян Беларусі. “Чырвонай ніткай” на форуме прайшоў клопат аб людзях, іх працы, вучобе, зарплаце, жыллёвых умовах. Шмат увагі было ўдзелена маладзёжным праблемам, а таксама забеспячэнню годнага жыцця ветэранаў, пенсіянераў.

Галоўнай падзеяй палітычнай суботы стала заява Прэзідэнта аб даце прадстаячага рэферэндуму. У адказ на спробу апазіцыі “выціснуць” з парламенту кіраў-
ніка дзяржавы за межы прававога поля, Прэзідэнт заявіў: “Дзеля захавання міру ў грамадстве я прыняў рашэнне згадзіцца на правядзенне рэферэндуму 24 ліс-
тапада… Давайце ў чарговы раз пойдзем на кампраміс”. Шчыра прызнаюся, што не чакала такога ходу з боку Прэзідэнта, а цяпер з гонарам адабраю гэты дыпламатычны крок...

Па выніках работы Усебеларускага народнага сходу прынята рэзалюцыя, у якой дэлегаты падтрымалі курс кіраўніка дзяржавы на стварэнне сацыяльна арыентаванай эканомікі, паляпшэнне дабрабыту народа, далейшае развіццё дэмакратычных працэсаў, паглыбленне інтэграцыі з Расіяй і іншымі краінамі СНД, развіццё адукацыі, навукі, культуры…

Мне, як старшыні раённага савета жанчын, вельмі імпануе, што праектам забяспечваецца прадастаўленне жанчынам роўных з мужчынамі магчымасцей у атрыманні адукацыі, прафесіянальнай падрыхтоўцы, прафесійным росце, удзелу ў грамадска-палітычнай і іншых сферах дзейнасці.

У той жа час па выніках усенароднага абмеркавання ўстаноўлены і дадатковыя абмежаванні, якія павінны садзейнічаць развіццю і ўмацаванню дэмакратычнага ладу. Забяспечаны, з аднаго боку, прынцып узаемадзеяння розных галін улад, а з другога – іх раздзяленне з тым, каб дзяржаўны механізм мог функцыянаваць дастаткова эфектыўна.

Iнаіда Агей, дырэктар камбіната кааператыўнай прамысловасці (вытрымкі з публікацыі):

– Хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі аб рабоце Усебеларускага народнага сходу, дэлегатам якога мне пашчасціла быць, а таксама пагаварыць аб прадстаячым рэферэндуме і выносімых на яго пытаннях.

Яркая, пераканаўчая, даверлівая і адкрытая прамова Прэзідэнта ўразіла мяне, як і ўсю амаль 5-тысячную армію дэлегатаў. Напэўна, ніводнага раўнадушнага чалавека ў зале не засталося. А гэта таму, што пытанні, якія ўзнімаліся Прэзідэнтам і выносяцца на прадстаячы рэферэндум, – жыццёва важныя і не церпяць прамаруджвання ў вырашэнні.

На фоне эканамічнага крызісу ў краіне павялічваецца супрацьстаянне ўлад – заканадаўчай і выканаўчай. Гэта паралізуе работу ўсяго дзяржаўнага і гаспадарчага апарату. Разумеючы, што адказ-
ваць за ўсё давядзецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Рыгоравіч робіць спробу расшырыць і ўмацаваць паўнамоцтвы прэзідэнцкай улады. Патрэбна сур’ёзная дапрацоўка Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь, і, перш за ўсё, для таго, каб забяспечыць эфектыўную дзейнасць выканаўчай, заканадаўчай і судовай улад у інтарэсах народа.

Менавіта на рэалізацыю гэтай мэты накіравана прапанова Прэзідэнта аб правядзенні рэс-
публіканскага рэферэндуму па прыняцці змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Менавіта народ павінен вызначыць прынцыпы ўзаемадзеяння ўсіх галін улады і іх узаемную адказнасць…

Як змянілася Беларусь пасля рэферэндуму 1996 года? Рэспуб-
ліка стала прэзідэнцкай. Аднапалатны Вярхоўны Савет заменены на двухпалатны Парламент еўрапейскага тыпу – Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт – Кіраўнік дзяржавы, арбітр паміж галінамі ўлады. Паўнамоцтвы Урада пашыраны, яго кіраўнік – Прэм'ер-міністр.

Устаноўлена новая дата Дня Рэспублікі – 3 ліпеня. Важны сімвал памяці беларускага народа аб вайне, пасля якой нашай краіны магло проста не быць. 

Народ выказаўся супраць свабоднага продажу зямлі і супраць адмены смяротнага пакарання.

Рэферэндум 24 лістапада 1996 года не быў “захопам улады”, як гэта часта падаюць апаненты. Яго ключавая роля заключалася ў тым, што ён дазволіў краіне выйсці з сістэмнага крызісу і ўтрымаць кіравальнасць. Вынікі далі Беларусі тое, чаго тады востра не хапала: устойлівыя інстытуты, прадказальнасць у эканоміцы, нармальную сацыяльную падтрымку і магчымасць захаваць самастойнасць.

 

Дэлегаты I Усебеларускага народнага сходу

 

 

 

 

Павагай і заслужаным аўтарытэтам карыстаецца ў калектыве СШ №2 г.п. Зэльва намеснік дырэктара Станіслава Нічыпар. Яе ведаюць як вопытнага педагога, добрасумленнага і чулага чалавека. Станіслава Вітольдаўна заўсёды з душой ставіцца да справы выхавання працоўнай змены.

 

 

 

 

 

 

Усё жыццё прысвяціў працы на карысць роднай гаспадаркі вадзіцель калгаса імя Мічурына Мікалай Семянчук. Самаадданасць любімай справе Мікалая Аляксеевіча адзначана многімі ўрадавымі ўзнагародамі.

 

 

 

 

 

 

 

Дваццаць чатыры гады працуе слесарам у райаграпрамтэхніцы Іван Максімчык. Сваю працоўную дзейнасць на прадпрыемстве пачынаў разборшчыкам матацыклаў, матарыстам, дэфектоўшчыкам. За працоўныя поспехі Іван Іванавіч узнагароджаны ордэнам Працоўнай славы III ступені.

 

 

 

 

 

Па матэрыялах газеты «Праца», 1996 г.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!