Версия для слабовидящих

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася школа вучобы па ткацтве паясоў

18 сентября 2026
Просмотры: 509

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася школа вучобы па ткацтве паясоў

У Гродзенскай вобласці актыўна захоўваецца традыцыя па ткацтве паясоў у 8 раёнах. Зберагаецца і аднаўляецца гэта майстэрства і на Зэльвеншчыне. Тут не толькі паважаюць сакрэты продкаў, але і вучацца новым тэхналогіям. Дзякуючы надзвычайнай захопленасці і зацікаўленасці народнай творчасцю, Лідзія Кіслая асвоіла шмат узораў і зараз сваімі дасягненнямі з задавальненнем дзеліцца з землякамі.

Цікавае мерапрыемства прайшло ва ўстанове культуры Зэльвы. Дзве майстрыхі народных мастацкіх рамёслаў – Лідзія Кіслая з Зэльвеншчыны і Вера Дзевятчанка са Слонімшчыны паказалі майстар-класы. Увазе моладзі і дарослых былі прадэманстраваны сакрэты рамяства. 

Але спачатку гасцей запрасілі на прэзентацыю паясоў, дзе можна было пазнаёміцца з прыгожымі ўзорамі, даведацца, які сэнс яны нясуць. Гучалі і слушныя парады – пад якое адзенне носіцца пояс, у якіх выпадках завязваецца. 

Далей увазе зэльвенцаў былі прапанаваны майстар-класы па ткацтве пояса на дошчачках і на станку. Гледзячы за ходам рук майстрых, здавалася, што справа вельмі лёгкая. Але, калі паспрабавалі, то з першага разу мала ў каго атрымалася нават прайсці адзін радок. А жанчыны ўжо ўмеюць камбінаваць адразу некалькі нітак, плесці паясы рознай даўжыні і шырыні. Магія іх майстэрства зачароўвае: за кожным паваротам маленькіх квадрацікаў ці бердзечкі з’яўляецца новы непаўторны ўзор. 

Урокі прышліся даспадобы многім, так як можна было за некалькі хвілін з дапамогай умеліц зрабіць для себя абярэг.

Напрыканцы Лідзія Міхайлаўна падзялілася сваімі ўражаннямі ад удзелу ў  выставе, якая ладзілася ў Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Яна паказала відэапрэзентацыю і расказала аб тых эмоцыях, якія ахапілі нашых суседзяў ад прыгажосці беларускіх паясоў.

Настаўнікі і вучні гімназіі №1 г.п. Зэльва дзякавалі майстрыхам за захаванне спадчыны і пажадалі, каб традыцыйнае мастацтва развівалася і папулярызавалася.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...