З “Працай” – у новы дзень! Дзень падпісчыка сабраў работнікаў раённай бальніцы
З “Працай” – у новы дзень! Дзень падпісчыка сабраў работнікаў раённай бальніцы
Чарговы Дзень падпісчыка прайшоў у Зэльвенскай ЦРБ. Нягледзячы на вялікую колькасць перыядычных выданняў, мясцовая газета заўсёды карыстаецца павышаным попытам: менавіта яна бліжэй за ўсё да зэльвенцаў. На старонках раёнкі можна прачытаць праўдзівую інфармацыю пра жыццё роднага краю і землякоў.

Сяброўства “Працы” з калектывам райбальніцы працягваецца ўжо шмат гадоў. У газеце публікуюцца парады медыцынскіх спецыялістаў, выданне расказвае пра навіны ў сферы медыцыны, пра нашых медыкаў. І, вядома, рэдакцыя “Працы” ўдзячная і адміністрацыі ЦРБ, і супрацоўнікам за падпіску і важную для нас падтрымку.

Мерапрыемства паказала, што ў працоўным калектыве шмат нашых прыхільнікаў. Шматлікіх падпісчыкаў чакалі сувеніры ад рэдакцыі.
Урач, старшыня прафкама ЦРБ Наталля Талецкая падзялілася наступным: яе матуля, якая жыве ў адным з раёнаў Гродзеншчыны, ніколі не губляла сувязі з малой радзімай – дзякуючы таму, што чытае зэльвенскую раёнку. Дарэчы, дачка ў гэты дзень аформіла для яе падпіску на наступны квартал. Так і вы, шаноўныя нашы чытачы, заставайцеся разам з “Працай”!

Служба інфармацыі газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!





















