Версия для слабовидящих

З “Працай” – у новы дзень! Дзень падпісчыка сабраў работнікаў раённай бальніцы

18 июня 2026
Просмотры: 700

З “Працай” – у новы дзень! Дзень падпісчыка сабраў работнікаў раённай бальніцы 

Чарговы Дзень падпісчыка прайшоў у Зэльвенскай ЦРБ. Нягледзячы на вялікую колькасць перыядычных выданняў, мясцовая газета заўсёды карыстаецца  павышаным попытам: менавіта яна бліжэй за ўсё да зэльвенцаў. На старонках раёнкі можна прачытаць праўдзівую інфармацыю пра жыццё роднага краю і землякоў. 

Сяброўства “Працы” з калектывам райбальніцы працягваецца ўжо шмат гадоў.  У газеце публікуюцца парады медыцынскіх спецыялістаў, выданне расказвае пра навіны ў сферы медыцыны, пра нашых медыкаў. І, вядома, рэдакцыя “Працы” ўдзячная і адміністрацыі ЦРБ, і супрацоўнікам за падпіску і важную для нас падтрымку.

Мерапрыемства паказала, што ў працоўным калектыве шмат нашых прыхільнікаў. Шматлікіх падпісчыкаў чакалі сувеніры ад рэдакцыі.

Урач, старшыня прафкама ЦРБ Наталля Талецкая падзялілася наступным: яе матуля, якая жыве ў адным з раёнаў Гродзеншчыны, ніколі не губляла сувязі з малой радзімай – дзякуючы таму, што чытае зэльвенскую раёнку. Дарэчы, дачка ў  гэты  дзень аформіла для яе падпіску на наступны квартал. Так і вы, шаноўныя нашы чытачы, заставайцеся разам з “Працай”!

Служба інфармацыі газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

 

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...