Версия для слабовидящих

Віншаванне з Днём народнага адзінства ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

17 сентября 2026
Просмотры: 30

Віншаванне з Днём народнага адзінства ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з самым маладым і адным з самых галоўных дзяржаўных свят – 

Днём народнага адзінства! 

Гэта свята сімвалізуе згуртаванасць грамадства, пераемнасць традыцый і гістарычную справядлівасць, бо ва ўсе часы менавіта адзінства народа было трывалым падмуркам для стабільнасці, суверэннага развіцця і ўпэўненага погляду ў будучыню.

Гэты дзень мае асаблівае значэнне для нашага рэгіёну, таму што менавіта наша зямля, нашы сем’і васямнаццаць бясконца доўгіх гадоў былі разлучаны і не мелі права называцца беларусамі. 17 верасня 1939 года нашы продкі ўз’ядналіся дзеля агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючыся сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя. 

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і адзінства са сваімі блізкімі і сваёй краінай!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!