Версия для слабовидящих

«За моцную і працвітаючую Беларусь». Хроніка УНС у асобах і успамінах

1 августа 2026
Просмотры: 20

«За моцную і працвітаючую Беларусь». Хроніка УНС у асобах і успамінах 

Другі Усебеларускі народны сход прайшоў 18 – 19 мая 2001 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. З дакладам «За моцную і працвітаючую Беларусь» выступіў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У сваім выступленні ён абазначыў галоўны вынік развіцця краіны за мінулую пяцігодку – Беларусь адбылася як незалежная і самастойная дзяржава. «Мы выбралі шлях эвалюцыйных пераўтварэнняў, і ён сябе апраўдаў», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.Разгледжаная дэлегатамі Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2001– 2005 гады намеціла далейшыя арыенціры і прыярытэты – забеспячэнн е харчовай бяспекі, экспарт, жыллё, інавацыі і інвестыцыі.

Ад Зэльвенскага раёна працоўнымі калектывамі і грамадскімі арганізацыямі на форум было вылучана 8 дэлегатаў. Напярэдадні сходу газета “Праца” палічыла мэтазгодным пацікавіцца ў некаторых з іх настроем на ўдзел у прадстаячым форуме (вытрымкі з публікацый).

 

Леанід Эльяшэвіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта:

– Ад Усебеларускага народнага сходу чакаю многага і канкрэтнага. А галоўнае – упэўненага росту эканомікі рэспублікі і павышэння дабрабыту народа.

На форуме нам трэба будзе абмеркаваць вельмі важныя для краіны пытанні. Як вядома, на першым Усебеларускім народным сходзе ў 1996 годзе былі прыняты “Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гады”. Таму асноўным пытаннем на прадстаячым форуме будзе, на мой погляд, падвя-
дзенне вынікаў іх выканання і планы на бліжэйшую перспектыву. У працоўных калектывах раёна прайшло шырокае абмеркаванне праектаў рэзалюцыі і асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гады, якія будуць вынесены на разгляд дэлегатаў другога Усебеларускага народанага сходу. Думаецца, калектыўнае абмеркаванне самых надзённых праблем, вядома ж, прынясе свае вынікі. Будзе садзейнічаць умацаванню стабільнасці ў грамадстве.

Не сакрэт, што сёлетні Усебеларускі народны сход у чымсьці ўнікальны: усім зразумела, што менавіта на ім чакаецца старт кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Нам прадставіцца магчымасць першымі пачуць стратэгічную канцэпцыю Прэзідэнта краіны на бліжэйшы перыяд. Таму мы павінны ўсведамляць усю адказнасць і значнасць прадстаячага форуму.

 

Аліна Сямашка, галоўны ўрач Галынкаўскай амбулаторыі:

–Так як сёння сельская ўрачэбная амбулаторыя не ў стане мець дастатковую колькасць вузкіх спецыялістаў, то год назад на нашай базе было вырашана правесці своеасаблівы эксперымент – увесці ўрача агульнай практыкі. Раней такія ўрачы называліся земскімі ці сямейнымі. Атрымліваецца, што ў адной асобе ён тэрапеўт, неўрапатолаг, гінеколаг, кардыёлаг, педыятр, хірург.

Такіх амбулаторый у вобласці, дзе ўведзены ўрач агульнай практыкі, усяго 22, а ў рэспубліцы – 53. 

Чвэрць стагоддзя, пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута я працую на адным месцы. За гэты час добра вывучыла зону свайго абслугоўвання, у якой звыш 2,5 тысячы чалавек. На нашай тэрыторыі два калгасы, Галынкаўскае ПМС. Акрамя амбулаторыі працуюць яшчэ тры ФАПы. Калектыў медработнікаў вопытны, зладжаны, многія пачыналі працу разам са мною.

З увядзеннем урача агульнай практыкі, неабходна ўвесці ў штат медсястру, якая аказвала б медыцынскую дапамогу на даму, так як не кожны чалавек можа гаспіталізавацца; ён проста мае патрэбу ў медыцынскім доглядзе. Разам з тым гэты эксперымент патрабуе і дадатковых сродкаў на набыццё камп’ютара са спецыяльнай праграмай, больш дасканалага, новага абсталявання і шмат іншага, у чым мы сёння маем патрэбу.

Хацелася б, каб пытанні сацыяльнага характару вастрэй узнімаліся ў розных інстанцыях і гэтак жа паспяхова вырашаліся. Бо ўсё гэта робіцца для чалавека. Здаровы грамадзянін – здаровае грамадства.

 

Тамара Карлоўская, старшыня Тулаўскага сельсавета:

– На тэрыторыі нашага сельсавета пражывае каля 1200 чалавек. Насельніцтва ў асноўным пажылога ўзросту: з 560 гаспадарак – 200 пенсіянерскіх. Таму прыходзіцца будаваць сваю работу з улікам мясцовых асаблівасцей.

У сваёй рабоце апіраюся на дэпутатаў, старастаў. Напрыклад, маім першым памочнікам у вёсцы Янаўшчына з’яўляецца стараста Лізавета Іванаўна Казлова.

У нас наладжана цесная сувязь з мясцовым калгасам “Перамога”. Вырашана пытанне з работай лазні, зараз з дапамогай гаспадаркі плануем устанавіць агароджу каля пустуючых дамоў.

Да слова, за мінулы год па выніках раённага спаборніцтва сярод сельсаветаў па санітарным стане і развіцці сацкультбыту мы занялі трэцяе месца.

Лічу, каб больш поўна ажыццяўляць канстытуцыйныя паўнамоцтвы па кіраўніцтве гаспадарчай і сацыяльна-культурнай сферамі на сваёй тэрыторыі, патрэбна пэўная рэформа ў дзейнасці менавіта нізавых звенняў.

І яшчэ. Вёска старэе. Толькі ў нашым сельсавеце 77 пустуючых дамоў. Ці нельга на дзяржаўным узроўні выдаць такі закон, які вырашаў бы лёс такіх будынкаў? Дарэчы, многія з іх прыгодныя для жылля.

 

 

 

Уражаннямі ад удзелу ў Усебеларускім народным сходзе падзяліўся Аляксандр Пацалуйка, намеснік старшыні калгаса “Караліно” па інфармацыйна-выхаваўчай рабоце, старшыня прафкома:

– Адбылася рада з народам, так я лічу. Своечасовая і карысная. Калектыўная думка заўсёды больш прыдатная для распрацоўкі розных праграм. На сходзе абмяркоўваліся асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2001 – 2005 гады. Асабіста мяне задавальняе тое, што значнае месца ў праграме адведзена сацыяльным пытанням. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што сацыяльная сфера ў нас з’яўляецца адным з важнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Праграмай прадугледжваецца, што да канца пяцігодкі сярэнямесячная заработная плата работнікаў народнай гаспадаркі будзе даведзена да ўзроўню, эквівалентнага 250 доларам ЗША. Гэта радуе, але тут не ўсё так проста. Не трэба думаць, што намечаная зарплата будзе проста так раздавацца –  яе неабходна запрацаваць. Як адзначыў у сваім дакладзе Прэзідэнт, галоўнай крыніцай павышэння заработнай платы павінны з’явіцца рост аб’ёму вытворчасці, зніжэнне матэрыяла- и энергаёмкасці валавога ўнутранага прадукта і павелічэнне прадукцыйнасці працы.

Асаблівы клопат у выступленні Аляксандра Лукашэнкі прагучаў аб людзях, якія працуюць на зямлі, вяскоўцах, сельскіх пенсіянерах. “Мы абавязаны ім не толькі дапамагчы апрацаваць зямельныя надзелы, – падкрэсліў Прэзідэнт, – але і купіць у іх лішкі прадукцыі – гэта вельмі важна”.

Як намесніку старшыні калгаса па інфармацыйна-выхаваўчай рабоце, мне даводзіцца часта сустракацца з вяскоўцамі, таму я ведаю ўсе іх праблемы. Неабавязкова, каб чалавек ішоў з імі ў праўленне калгаса ці сельсавет, стараемся па магчымасці вырашаць надзённыя пытанні на месцы пры 
сустрэчы. Напрыклад, спакойна, без нервознасці, арганізавалі сёлета пасадку бульбы для насельніцтва. Амаль усе работы ўзяў на сябе калгас.

Не сумняваюся, што праграма дзеянняў, выпрацаваная на другім Усебеларускім сходзе, дазволіць палепшыць справы ў эканоміцы, ад чаго напрамую залежыць дабрабыт людзей. Зразумела, каб гэтыя планы ажыццявіць, кожнаму з нас неабходна напружана працаваць на сваім рабочым месцы. Аднам словам, многае залежыць на нас саміх.

Па матэрыялах газеты «Праца», 2001 г.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!