Зима заглянула на машинные дворы

 Зима заглянула на машинные дворы

Гатоўнасць рамонтных майстэрняў, пунктаў тэхнічнага абслугоў-вання, абменных пунктаў і іншых аб’ектаў сельгаспрадпрыемстваў да работы ў зімовых умовах правяралася падчас агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў.

Зима заглянула на машинные дворы

Агульны парадак на тэрыторыі машынных двароў, правільнасць пастаноўкі тэхнікі на захоўванне, стан ангараў, абсталяванне месцаў для складзіравання металічнага лому і ўтылізаваных шын – тыя паказчыкі, па якіх ацэньвалася работа інжынераў, механікаў і механізатараў гаспадарак. Пад увагу бралася якаснае правя-дзенне дэфектоўкі сельгасмашын, якія падлягаюць рамонту, забеспячэнне тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах, стварэнне належных і бяспечных умоў працы.

Для падвядзення вынікаў агляду-конкурсу кіраўнікі і галоўныя інжынеры гаспадарак сабраліся на машынным двары в.Князева філіяла ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Жамойцін і галоўны інжынер Анатолій Каспярэц расказалі, як праводзілася пастаноўка тэхнікі на доўгатэрміновае захоўванне, навядзенне парадку на трох машынных дварах, арганізацыя рамонту прычапнога інвентару і падрыхтоўка да работы ў зімовых умовах.

Што датычыцца стану спраў у астатніх гаспадарках, свае заўвагі выказалі галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Леанід Маўчун, інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі Сяргей Калбаска і начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Яўгеній Земба. Адзначалася, што ў большасці гаспадарак прыняты неабходныя меры па падрыхтоўцы рамонтных майстэрняў, абменных пунктаў, пунктаў тэхнічнага абслугоўвання, складоў гаруча-змазачных матэрыялаў і іншых аб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі машынных двароў, да работы ў зімовых умовах.

Разам з тым, выяўлены шэраг недапрацовак. Напрыклад, у СВК “Галынка” не пастаўлены на захоўванне 7 жняярак, каме- няўборачная машына “RIVI PEKKA” і некаторы іншы інвентар, адсутнічае дакументацыя, якая датычыцца работы інжынернай службы. На машынным двары в.Чырвонае Сяло СВК “Сынкавічы” неабходна зрабіць падсыпку пляцоўкі стаянкі рабочай прычапной тэхнікі. Не завершаны мантаж цеплагенератараў для аба-грэву рабочых зон у майстэрнях в.в.Мадзейкі і Залацеева СВК “Ба-родзічы”. У СВК “Міжэрычы” не поў-насцю ачышчаны 4 збожжаўборачныя камбайны, не ацяпляецца рабочая зона майстэрні, не пачаты рамонт прычапнога інвентару. На машынным двары в.Цяглевічы СГФ “Дабраселецкі” патрабуюць рамонту пляцоўкі для доўгатэрміновага захоўвання тэхнікі, якая не рассартавана па відах і марках. На машынным двары в.Манцякі СГФ “Славацічы” да гэтага часу не агароджана тэрыторыя пляцоўкі для захоўвання металічнага лому і ўтылізаваных шын, не ацяпляецца рабочая зона рамонтнай майстэрні, не завершана пастаноўка на захоўванне двух збожжаўборачных камбайнаў. Адсутнічае парадак на пункце тэхнічнага абслугоўвання ў в.Славацічы, а таксама на складзе гаруча-змазачных матэрыялаў СВК “Караліно”. Тут не адрамантаваны аконныя праёмы, не ўцеплены дзверы майстэрні, адсутнічае цвёрдае па-крыццё на пляцоўцы для мыцця сельгасмашын.

Сумесным рашэннем калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і прэзідыума райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу па выніках агляду першае месца прысуджана філіялу “Князева”, другое – СВК “Сынкавічы”, трэцяе –  “Бародзічы”.  Прызёры ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Кіраўніцтву ААТ “Агракамбінат “Скі-дзельскі”, праўленням СВК “Сынкавічы” і “Бародзічы” рэкамендавана прэміраваць кіраўнікоў гаспадарак, галоўных інжынераў і інжынерна-тэхнічных работнікаў, якія з усёй адказнасцю аднесліся да работы.

Намеснік старшыні райвыканкама Ганна Ярмола, якая прымала ўдзел у падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, грунтоўна прааналізавала работу кожнага сельгаскааператыва, выказала кіраўнікам свае заўвагі і прапановы. Усе выяўленыя недахопы павінны   быць выпраўлены ў самы бліжэйшы час. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.