Хорошие перемены

Хорошие перемены

З добрымі вынікамі завяршаюць бягучы год жывёлаводы малочнатаварнай фермы “Горна” СВК “Караліно”. За 11 месяцаў валавая вытворчасць малака склала 6224 ц, ці 102 % у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Звыш 4,4 тыс. кг малака надаілі тут ад кожнай са 139 кароў. Павялічыліся і сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы.

Хорошие перемены

Штогод на ферме адбываюцца змены. Так, два гады таму адрамантавалі ветаптэку, памяшканне для адпачынку, бытавы пакой. Сёлета завяршылі будаўніцтва прыбудовы для халоднага ўтрымання маладняку, закупілі малакаправод, устаноўку якога распачнуць у пачатку вясны.

Але галоўным складальнікам поспеху з’яўляецца дружны і працавіты калектыў. Вялікая заслуга ў гэтым загадчыка фермы Івана Шэйкі, які працуе ў сельгаскааператыве 23 гады. Набыўшы ў Навагрудскім сельгастэхнікуме спецыяльнасць агранома, ён спачатку быў памочнікам загадчыка вытворчага ўчастка. У сакавіку 1989 года быў назначаны на новую пасаду. Многаму вучыўся ў старэйшых жывёлаводаў, а з цягам часу і да самога прыйшоў вопыт. Цяпер за парадай звяртаюцца ўжо да яго.

Добры і ў той жа час патрабавальны, спагадлівы і разам з тым строгі, Іван Іванавіч сам душою хварэе за справу, таго ж патрабуе і ад работнікаў. І яны ніколі не падводзяць калектыў і свайго кіраўніка. Даяркі Аксана Сядых, Вольга Сячэйка, Надзея Сячэйка і Наталля Райко даглядаюць кожную карову, як сваю. А тыя аддзячваюць сваім гаспадыням важкімі надоямі малака. Яшчэ большы клопат праяўляюць на ферме аб цялятках, якія атулены пастаянным клопатам работнікаў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.