В Зельве прошла традиционная осенняя ярмарка

Восеньскі кірмаш, які штогод ладзіцца ў гэтую пару ў Зэльве, гараджане і жыхары раёна заўсёды чакаюць з вялікім нецярпеннем. Ён карыстаецца ў насельніцтва папулярнасцю, таму што дае магчымасць набыць па невысокай цане мяса, гародніну, саджанцы пладовых і дэкаратыўных дрэў і кустоў, кармы для свойскай жывёлы. Зрабіць неабходныя запасы на зіму зэльвенцы змаглі ў мінулую нядзелю – у гэты дзень у пасёлку прайшоў традыцыйны кірмаш. 

 

Танней толькі дарэмна

Пачатак кірмашу быў вызначаны на дзесяць гадзін раніцы, але людзі пачалі збірацца значна раней. Вуліцу Савецкую запоўнілі машыны, загружаныя зернем, бульбай, гароднінай, парасятамі, курамі, вырашчанымі на палях і фермах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак і прыватных асоб. Побач з зэльвенскімі гаспадаркамі сваю прадукцыю прадстаўлялі фермеры і індывідуальныя прадпрымальнікі з суседніх раёнаў.
Па даступнай цане можна было набыць ячмень (2 тыс. рублёў за кілаграм), пшаніцу (2,220 тыс./кг), авёс (1,6 тыс./кг), бульбу (0,8 тыс./кг). Найбольш танна збожжа прадавалі СВК “Сынкавічы”, філіял “Князева” AAT “Агракамбінат “Скідзельскі”, таму прывезеная імі прадукцыя разышлася вельмі хутка. СГФ “Дабраселецкі” і СВК “Міжэрычы” гандлявалі парсючкамі па 42 тысячы рублёў за кілаграм жывой вагі. СВК “Галынка” акрамя асноўнай сельгаспрадукцыі прапаноўвала яблыкі – па 2,5 тыс. рублёў за кілаграм. Аднак садавіны на кірмашы было мала, хоць сёлетні год і выдаўся ураджайным. Яблыкі, акрамя вышэйназванага СВК, прапаноўвала яшчэ адна гандлёвая кропка кааператараў, грушы – таксама адна кропка. 
Гародніны ж быў вялікі выбар. Сёлета кілаграм капусты, морквы і цыбулі ў сярэднім каштаваў па 2 тыс.руб. Можна было набыць насенне бульбы гатункаў “скарб”, “уладар”, “янка” і іншае – яго прапаноўвалі прадстаўнікі СВК “Малабераставіцкая элітнай гаспадарка”.
Павышаным попытам сярод пакупнікоў карысталіся саджанцы пладовых дрэў: лічы, кожны другі наведвальнік набыў ці то грушу, ці то яблыньку. Вялікі іх выбар быў у аматара-садавода з Зэльвы Міхаіла Жыдка, які гандляваў разам з сынам. Саджанцы можна было набыць і ў гандляркі з Ваўкавыска. Цэны людзей зусім не палохалі: усім зразумела, што праз некалькі гадоў пладовыя дрэвы аддзячаць добрым ураджаем. Нарасхват ішлі дэкаратыўныя хмызнякі і дрэвы, якія прапаноўваў гаспадар аграсядзібы “Старая Весь” Сяргей Мікановіч. Пастаянна прыязджае у Зэльву пчаляр са Слонімшчыны Уладзімір Рэкун. На кірмашы ён прапаноўваў пакупнікам разнастайныя сарты мёду, іншую пчалярскую прадукцыю.
Жывую рыбу можна было набыць не толькі ў гандлёвай кропцы Зэльвенскага філіяла аблспажыўтаварыства, але і прыватных рыбаводаў: Станіслава Ляуты, у фермерскай гаспадарцы “У Петруся” са Слонімшчыны. Белы амур і карп каштавалі па 25 тыс. за кілаграм, дробны карась – па 16 тыс.
На пляцоўцы побач з раённым Домам культуры размясціліся гандлёвыя рады пастаяннага ўдзельніка кірмашу – Зэльвенскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Яны прадставілі прадукцыю ўласнай вытворчасці, нарыхтаваную ў насельніцтва гародніну і садавіну. Гандлёвыя кропкі парадавалі прыгожым арыгінальным афармленнем, з густам выкладзеным таварам. Гандлёвая палатка цэха хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў сабрала найбольш пакупнікоў: зэльвенцы вельмі любяць смачныя булачкі, пірагі, рулеты і бісквіты іх вытворчасці. Адпачыць, выпіць гарачай кавы ці гарбаты са слодычамі, бутрэрбродамі, шашлыкамі можна было ў вулiчных кафэ.
Прадукцыю ўласнай вытворчасці на кірмашы рэалізоўвалі РУП бытавога абслугоўвання, ААТ “ Агракамбінат “Скідзельскі”. Адным словам, кожны з пакупнікоў меў магчымасць выбраць тавар па душы.

 

В Зельве прошла традиционная осенняя ярмарка

В Зельве прошла традиционная осенняя ярмарка

В Зельве прошла традиционная осенняя ярмарка

 
Якое свята без песні?

 

В Зельве прошла традиционная осенняя ярмарка

 

Кірмаш ёсць кірмаш: хто гандлюе, хто купляе, а хто весяліць ды гуляе. Святочную атмасферу кірмашу стварылі прыгожа аформленыя падворкі сельскіх Саветаў, а таксама калектывы мастацкай самадзейнасці з усіх устаноў культуры раёна, якія весялілі прысутных прыгожымі песнямі і музыкай.
На падворках сельсаветаў былі прадстаўлены арыгінальныя кампазiцыi, зробленыя з агародніны, прыродных матэрыялаў, работы майстрых- вышывальшчыц. Гаспадары падворкаў цёпла віталі ўдзельнікаў кірмашу, спявалі і танцавалі, запрашалі адведаць прысмакі беларускай кухні.
Завяршыўся кірмаш цырымоніяй узнагароджання пераможцаў за лепшае афармленне гандлёвых месцаў і падворкаў. Пераможцам быў прызнаны падворак Дзярэчынскага сельсавета, другое месца прысуджана падворку Дабраселецкага, трэцяе месца – Славаціцкага і Тулаўскага сельсаветаў.
Сярод гандлёвых кропак першае месца прысуджана гандлёваму павільёну цэха хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў Зэльвенскага філіяла аблспажыўтаварыства, другое – нарыхтоўчага магазіна, трэцяе – СВК “Міжэрычы”. Граматы і грашовыя прэміі пераможцам уручыў в.а. начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Буйкевіч.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.