Большое поле требует и больших хлопот

У СВК “Сынкавічы” актыўна вядзецца ўборка кукурузы на сілас і зялёны корм. Шмат гадоў працуе на корманарыхтоўчым камбайне “Ягуар” Іван Мякеня. Тэхніку ён падрыхтаваў загадзя, таму працуе яна бездакорна. Уборкай кукурузы займаецца і Алег Цярэнцьеў, які працуе на нядаўна набытым камбайне “KRONE BIGX-500”. Новая машына высокапрадукцыйная: захоплівае адразу 10 радоў кукурузы – на 4 больш, чым “Ягуар”. “За некалькі хвілін работы прычэп трактара або кузаў аўтамабіля запаўняецца, – гаворыць механізатар. – Кукуруза вырасла добрая. Такі ўраджай убіраць прыемна”. З 989 гектараў “каралева палёў” ужо ўбрана на 744. 

 

Большое поле требует и больших хлопот

 

Большое поле требует и больших хлопот

 

 Механізатары Аляксандр Каўчун, Вячаслаў Калошыч, Аляксандр Садчанка і вадзіцелі Юрый Дзянішчык, Аляксандр Русак, Святаслаў Латош, Генадзій Юшкевіч, Юрый Галонскі і Міхаіл Якімец перавезлі да сіласных траншэй 22483 тоны зялёнай масы, трамбоўкай якой займаюцца Віктар Каўчун і Васілій Пятраш.
У другім вытворчым участку кукурузу ўбіраюць на зерне. На камбайне “Лексіён-580” працуе адзін з лепшых механізатараў Валянцін Парфенчык. “Работа на такім камбайне прыносіць адно задавальненне, – адзначае Валянцін Аляксандравіч. – Асабліва ў хвіліны, калі бачыш, як са шнэка ў кузаў аўтамабіля сыплюцца залатыя зярняты кукурузы, да якіх маеш самае непасрэднае дачыненне”.
Кукуруза сапраўды радуе сёлета сынкавіцкіх земляробаў. Па 100 цэнтнераў на круг намалочвае камбайнер. Вадзіцелі Уладзімір Родзька і Аляксандр Пачабыт перавезлі на збожжасушыльны комплекс 710 тон зерня.
– Асаблівых праблем з правядзеннем уборачных работ няма, – адзначае загадчык участка Аляксандр Валадашчык. – Тэмпы і якасць – у норме.
Якасць уборкі сапраўды высокая: ніводнага зярнятка не ўбачылі на зямлі. Ураджай, як вядома, не той, што ў полі, а той, што ўбраны. Колькі яго збяруць з участка, Аляксандр Пятровіч не рызыкнуў сказаць, але ж упэўнены, што агульны вынік не павінен быць меншым, чым летась.
450 гектараў займаюць у гаспадарцы цукровыя буракі. Механізатары Сяргей Скіруха і Сяргей Варабей на буракаўборачных камбайнах “KLEINE” з убраных 108 гектараў накапалі 4850 тон салодкіх караняплодаў. Праўда, працаваць даводзіцца з раніцы да вечара. Максімальна эфектыўна выкарыстоўваецца і буракапагрузчык. Іван Літвінчык, які працуе на ім, пагрузіў для адпраўкі на прыёмны пункт 3304 тоны прадукцыі. Па словах загадчыка ўчастка, мінімальная колькасць дажджоў стварае не толькі працоўны камфорт. Такія ўмовы для ўборкі зніжаюць працэнт забруджанасці буракоў.
Шмат гадоў працуе ў гаспадарцы Генадзій Мамуль, які добра ведае замацаваную за ім тэхніку – энерганасычаны трактар “Беларус-3022” – і любіць на ёй працаваць. На яго рахунку амаль 900 гектараў узаранай пад сяўбу азімых зерневых культур глебы. Цяпер ён займаецца лушчэннем ржышча на палях, з якіх ужо ўбралі кукурузу на зерне.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.