У Зэльвенскім раёне працуе фотавыстава «Зэльвеншчына: учора і сёння»

IMG_9477 Раённая выстава фотапраекта “Зэльвеншчына: учора і сёння” размясцілася ў фае райвыканкама. Фотавыстава з 80 здымкаў уключае сюжэты, якія найбольш ярка дэманструюць развіццё нашага раёна больш чым за 20 гадоў. Аб’екты сацыяльнай сферы, сельскагаспадарчай вытворчасці, магазіны і проста зэльвенскія вуліцы… Многія будынкі, якія трапілі ў аб’ектывы фотакамер, сёння выглядаюць зусім інакш. І справа не толькі ў іх абноўленым знешнім выглядзе. Хаця і гэта таксама падстава для гонару. Шмат зроблена для камфортнага і бяспечнага жыцця людзей, для ўдасканалення сацыяльнай сферы. Праект дазволіць кожнаму наведвальніку выставы ўбачыць тое, што цікава менавіта яму і звязана з яго асабістым жыццём і вопытам. Супастаўляючы новыя і старыя здымкі, зэльвенцы змогуць як бы збоку паглядзець на шматлікія рэчы і асэнсаваць тое, што ў штодзённым жыцці не так проста паддаецца ўспрыманню. Фотаздымкі дэманструюць, як змянілася аблічча нашага краю, якая работа праведзена за гэтыя гады, каб людзі маглі лепш жыць, працаваць, вучыцца.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.