Снопок. Каравай. Чудо-песня …

Снопок. Каравай. Чудо-песня ...

Галоўным мерапрыемствам першага дня Ганненскага кірмашу сталі раённыя «Дажынкі». У ліку ганаровых гасцей – перадавікі жніва. Цырымонія ўзнагароджвання праходзіла пасля ўрачыстага адкрыцця кірмашу на цэнтральнай плошчы. Сапраўдных герояў хлебаробскага свята прысутныя сустракалі стоячы, гучнымі апладысментамі, тым самым выказваючы ім даніну глыбокай павагі.

Снопок. Каравай. Чудо-песня ...

Старшыня райвыканкама Ян Пальчыс павіншаваў прысутных з хлебаробскім святам. Ён выказаў земляробам раёна словы ўдзячнасці за старанную працу, праяўленыя адказнасць і прафесіяналізм.  Ян Станіслававіч адзначыў, што на атрыманне высокага ўраджаю працавалі ўсе без выключэння. У гаспадарках была праведзена вялікая арганізацыйная і тэхналагічная работа па павышэнні прадукцыйнасці хлебнай нівы, набыты высакаякасныя ўгнаенні, сродкі абароны раслін, падрыхтавана сельскагаспадарчая тэхніка, збожжасушыльныя комплексы.  

Старшыня райвыканкама назваў гаспадаркі, што забяспечылі прырост валавога збору збожжа да ўзроўню трох папярэдніх гадоў, а таксама герояў жніва – лепшых камбайнераў, вадзіцеляў і машыністаў КЗС, якія ў сваіх намінацыях занялі прызавыя месцы. Высокую ацэнку за стабільную працу на хлебным полі кіраўнік раёна даў калектывам філіяла “Князева”, СГФ “Дабраселецкі” і “Славацічы”. 

Снопок. Каравай. Чудо-песня ...

Разам з тым, Ян Пальчыс засяродзіў увагу на тым, што на Зэльвеншчыне ёсць рэзервы, якія дазволяць выйсці на больш высокія рубяжы як па ўраджайнасці, так і па валавым намалоце збожжа. “Працаваць на перспектыву – вось залог поспеху”, – падкрэсліў старшыня райвыканкама. 

Снопок. Каравай. Чудо-песня ...

Вялікую задаволенасць тым, што Зэльвеншчына паспяхова і своечасова справілася з уборкай ураджаю 2013 года, выказаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Грэцкі. Для яго гэта першае жніво, якое ён праводзіў на пасадзе кіраўніка аграпрамысловага комп-лексу раёна. 

 – Дзякуючы дакладнай арганізацыі працы, высокай адказнасці кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў, загадчыкаў участкаў і механізатараў нам удалося ў аптымальныя тэрміны правесці ўборачную кампанію, – адзначыў Яўгеній Васільевіч. – Планку першынства сярод структурных падраздзяленняў гаспадарак раёна ўтрымлівае вытворчы ўчастак №1 СВК “Бародзічы”, які ўзначальвае Пётр Якімовіч. Ураджайнасць вырашчанага хлебаробамі збожжа склала 67,7 ц/га. Высокіх вынікаў дасягнулі ўсе вытворчыя ўчасткі філіяла «Князева». У аддзяленнях, на чале якіх стаяць Аляксандр Чура і Генадзій Яскевіч, ураджайнасць – 64,6 і 64,4 ц/га, адпаведна, а ў аддзяленні № 3 (кіраўнік Часлаў  Мілюк) – 57,5 ц/га. У вы-творчым участку №1 СВК «Сынкавічы» пад кіраўніцтвам Пятра Піуты сабрана па 59,2 ц/га. Сёлетняя ўборачная яшчэ раз пацвердзіла, што на Зэльвеншчыне жывуць людзі, для якіх работа на зямлі ў радасць.

Снопок. Каравай. Чудо-песня ...

Пасля падзячных слоў хлебаробам за працу пачалася цырымонія ўшаноўвання пераможцаў (на здымках). Сёлета іх – 44. Узнагароды атрымалі кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты, камбайнеры, вадзіцелі. Часцей за іншых на святочную сцэну паднімаліся прадстаўнікі філіяла “Князева”. Работнікі гэтага сельгаспрадпрыемства сталі прызёрамі ў чатырох намінацыях раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур ураджаю 2013 года. Шмат прызёраў і сярод сынкавіцкіх працаўнікоў. 

Снопок. Каравай. Чудо-песня ...

Свае намінацыі ў раённых спаборніцтвах устанавілі сёлета райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”. 15 працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў атрымалі ўзнагароды з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Януля. Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова  ўручыла каштоўныя падарункі лепшым прадстаўнікам моладзі, занятым на жніве.  

Снопок. Каравай. Чудо-песня ...

Аб складальніках поспеху і сакрэтах высокага ўраджаю на сёлетнім жніве расказаў адзін з яго лідараў – дырэктар філіяла “Князева” Іван Жамойцін. Высокіх вынікаў князеўцам удалося дасягнуць дзякуючы ўмеламу выкарыстанню сучаснай энерганасычанай тэхнікі і дакладнаму захаванню тэхналогій вырошчвання зерневых культур. Аднак, па словах Івана Ула-дзіслававіча, галоўнае багацце гаспадаркі – людзі. Без іх плённай працы і прафесіяналізму наўрад ці ўдалося б дасягнуць высокіх намалотаў. 

Увазе прысутных работнікамі культуры была прадстаўлена музычная кампазіцыя. Сімвал дажынак – духмяны каравай з мукі новага ўраджаю – быў уручаны старшыні райвыканкама Яну Пальчысу.  

Завяршыўся фестываль святочным канцэртам з удзелам самадзейных артыстаў раённага Дома культуры, а таксама сербскага фальклорнага ансамбля “Вудвор”. Цікавую праграму падрыхтаваў і культурна-забаўляльны цэнтр “Феерыя”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.