Віраваў кірмаш у Зэльве

Віраваў кірмаш  у Зэльве

Не трэба нікога пераконваць у тым, што зэльвенцы ўмеюць плённа і вынікова працаваць, а таксама весела і прыгожа адзначаць святы. Гэта ў чарговы раз яскрава пацвердзіў наш знакаміты Ганненскі кірмаш, які гучна, з асаблівым размахам прайшоў у мінулыя выхадныя. Атрымалася ўсё на славу дзякуючы вялікай падрыхтоўчай рабоце, у якой былі задзейнічаны ўсе арганізацыі, прадпрыемствы, установы раёна пры актыўнай падтрымцы прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу, саміх зэльвенцаў. У сваім прывітальным выступленні старшыня райвыканкама Ян Пальчыс шчыра падзякаваў усім за важкі ўклад у агульную добрую і карысную справу, вернасць традыцыям продкаў, адданую любоў да роднай зямлі.

Захапленне і цікавасць на свяце выклікала практычна ўсё: насычаная і разнапланавая праграма, арыгінальнае афармленне гандлёвых кропак, падворкаў, майстар-класы, стылізаваныя касцюмы зэльвенцаў і многае-многае іншае. Дарагія чытачы, у бліжэйшых нумарах «Працы» мы будзем падрабязна расказваць аб кожнай кірмашовай дзеі. Сачыце за інфармацыяй.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.