Славим хлеб и руки золотые

Славим хлеб и руки золотые

Урачыста святкавалі дажынкі хлебаробы СГФ “Дабраселецкі”. Гэтае права яны заслужылі сваёй стараннай працай. Пры ўраджайнасці 42,8 ц/га ў засекі гаспадаркі засыпана звыш 6 тысяч тон збожжа. Па выніках атрымання сельгаспрадукцыі на бала-гектар за апошнія тры гады філіял заняў другое месца ў раённым спаборніцтве на ўборцы ўраджаю 2013 года. У 2010 годзе гаспадарка была лідарам спаборніцтва. Гэта пацвяр-джэнне таго, што калектыў працуе стабільна, пастаянна дасягаючы высокіх ураджаяў.

Славим хлеб и руки золотые

Выступаючы перад удзельнікамі свята, начальнік СГФ “Дабраселецкі” Пётр Талай асабліва адзначыў заслугу агранамічнай службы, якой шмат гадоў кіруе вопытны спецыяліст Мікалай Захарка. Строга кантралявалі ход жніва загадчыкі вытворчых участкаў Таццяна Бублей і Ала Лагуцік. Дзякуючы намаганням Лідзіі Маўчун, Таццяны Лухтан і Таццяны Сыраваткавай зладжана была арганізавана работа на збожжаскладах. Умела здзяйснялі аператыўнае кіраванне сельгасработамі дыспетчары Валянціна Крукоў-ская і Ганна палякова.

Лідарамі на жніве сталі экіпажы камбайнаў “КЗС-1218” і “Ліда-1300” у складзе Юрыя Гоздзіка і Івана Зіневіча, Івана Захаркі і Аляксандра Бяляўскага. Старанна працавалі Іван Мазоль з сынам Дзянісам, Аляксандр Пашкоўскі і Анатолій Хват, Алег Кароза і Уладзімір Каляда, Міхаіл Захарка і Аляксандр Латош, Аляксандр Стасевіч і Аляксандр Мазоль.

На адвозцы зерня ад камбайнаў вызначыліся Міхаіл Рында, Васілій Мазоль, Анатолій Бандык, Аляксандр Крукоўскі, Юрый Урбановіч, Віктар Міхальчык, Мікалай Лях, Тадэвуш Бугай і іншыя вадзіцелі.   

Вырасціць і ўбраць ураджай – яшчэ паўсправы. Патрэбна хутка і якасна дапрацаваць зерне да неабходных кандыцый, асабліва тое, якое будзе выкарыстоўвацца на насенне. З гэтай задачай паспяхова справіліся аператары збожжасушыльных комплексаў Віктар Гоздзік, Яўгеній Кудзеля, Уладзімір Захарка, Міхаіл Рында, Віктар Цэйкала і Мікалай Кудзеля. 

Добры настрой усім удзельнікам жніва сваёй працай стваралі работнікі сталовай Галіна Лухтан, Вольга Лухтан, Іна Ляута і Раіса Дзярэчык. Яны смачна гатавалі абеды і падвячоркі, своечасова дастаўлялі іх хлебаробам.

Кіраўнік гаспадаркі выказаў вялікую падзяку за добрасумленную працу на ўборцы саломы Чаславу Бяляўскаму, Мікалаю Скібе і Аляксандру Саўчуку, а таксама механізатарам Івану Лухтану, Сяргею Смуразе, Юрыю Гоздзіку і Сяргею Бандыку, дзякуючы старанню якіх азімы рапс пасеялі ў аптымальныя тэрміны і першымі ў раёне. 

Пётр Талай яшчэ раз павіншаваў усіх прысутных на свяце з завяршэннем жніва, выказаў надзею на паспяховае правядзенне астатніх восеньскіх работ і ўручыў грашовыя прэміі лепшым хлебаробам.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.