Версия для слабовидящих

Павага да Рэспублікі Беларусь і яе сімвалаў – у цэнтры мерапрыемстваў, што адбыліся з удзелам міжэрыцкіх дашкольнікаў

14 марта 2025
Просмотры: 854

Павага да Рэспублікі Беларусь і яе сімвалаў – у цэнтры мерапрыемстваў, што адбыліся з удзелам міжэрыцкіх дашкольнікаў 

Напярэдадні 15 сакавіка ў дзіцячым садзе Міжэрыцкай базавай школы імя У.Ляха прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Асноўнаму Закону краіны.

 15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З нагоды гэтай падзеі адбыліся разнастайныя мерапрыемствы, бо менавіта ў дашкольным узросце закладваюцца асновы патрыятызму, усведамлення сябе часткай дзяржавы, развіваецца пазнавальны інтарэс да падзей, якія адбываюцца вакол нас.

З мэтай пашырэння ў дзіцячым асяроддзі ведаў пра дзяржаву, гарантаваныя ёю правы і абавязкі прайшлі акцыя «Праспяваем гімн разам», тэматычныя заняткі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», «Сімвалы маёй краіны». Выхаванцы прымалі ўдзел у дыдактычных гульнях: "Адгадай права", "Правы ў казках”, удзельнічалі ў гутарках-развагах з разглядам ілюстрацый "Правы дзіцяці", "Якія ў дзяцей абавязкі?". Дзеці разам з выхавальнікамі наведалі чытальную залу Міжэрыцкай бібліятэкі, дзе з вялікім задавальненнем разглядалі кнігі пра Беларусь, дзіцячыя часопісы.

Такія мерапрыемствы сапраўды неацэнныя: яны спрыяюць пашырэнню дзіцячых уяўленняў аб дзяржаве і дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, правах грамадзяніна, выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, гонару за яе дасягненні.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Алена Ганчар

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...