Версия для слабовидящих

Мастацкае слова супраць матэрыі зла: пасяджэнне літаратурнага клуба «Малюся Слову», прысвечанага творчасці Чынгіза Айтматава

28 октября 2026
Просмотры: 51

Мастацкае слова супраць матэрыі зла: пасяджэнне літаратурнага клуба «Малюся Слову», прысвечанага творчасці  Чынгіза Айтматава

Кастрычніцкае пасяджэнне літаратурнага клуба «Малюся Слову» ЦСАН было прысвечана творчасці аднаго з выдатнейшых пісьменнікаў 20-га стагоддзя Чынгіза Айтматава. Рыхтаваліся да яго доўга і старанна, перачытвалі любімыя з маладосці аповесці і раманы, праглядвалі кінастужкі, створаныя па творах пісьменніка. 

Ч.Айтматаў стаў сувязным між Усходам і Захадам. І не толькі як пісьменнік: шмат гадоў ён займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў краінах БеНіЛюкс і Францыі. Яго талент быў заўважаны і высока ацэнены ўжо ў самым пачатку творчасці. Перакладзеная на дзясяткі еўрапейскіх моў «Джамиля» выклікала захапленне выдатных майстроў слова. Луі Арагон сцвярджаў, што такой гісторыі кахання ён не сустракаў яшчэ нідзе, а літаратуразнаўцы назвалі аповесць «жемчужиной Советской многонациональной литературы». 

У сваіх творах Айтматаў заўсёды звяртаўся да балючых тэмаў жыцця, уплываў на ход дыскусій, дапамагаў вызначыць галоўнае ў грамадскім жыцці. Так, дзякуючы легендзе аб манкуртах у «Буранном полустанке», ва ўвесь голас загаварылі аб захаванні памяці роду, мовы, фальклору, перадачы з пакалення ў пакаленне назапашанай у міфах і легендах народнай мудрасці. Слова «манкурт» стала  сінонімам бяспамяцтва, абразлівым для тых, хто страціў сувязь са сваімі каранямі. І пра наркаманію Чынгіз Тарэкулавіч  загаварыў тады, калі астатнія сарамліва абыходзілі гэтую тэму. Нездарма яго «Плаха» выклікала такі рэзананс, асабліва ў моладзі.

Яго запрашалі ў студэнцкія аўдыторыі на канферэнцыі, дыспуты, абмеркаванні. Філасофскія разважанні герояў выклікалі дыскусіі, пярэчанні. Сіроцтва пры жывых бацьках, ганебныя паводзіны некаторых дарослых настолькі ярка выказаны ў «Белом пароходе», што аповесць не пакідае абыякавым нікога. І хоць чытаць яе цяжка, многія зноў звярталіся да трагічнага лёсу маленькага чалавека з уражлівай  душой. Ды і кожны твор Айтматава не пакідае абыякавым да падзей на старонках кніг. 

Падрабязна расказваючы пра аповесць «Пегий пёс, бегущий краем моря», Ларыса Сталпец параўноўвала свае ўражанні пры першым чытанні і зараз, пры перачытванні. «Немагчыма адарвацца, як і тады, калі аповесць была напісана, – з хваляваннем гаварыла яна, – гэта проста чарадзей Слова». Таццяна Мананнікава перачытвала «Буранный полустанок», таму і падрабязна спынілася на аналізе гэтага твора. Кіраўнік клуба старалася зацікавіць аповесцямі «Тополек мой в красной косынке», «Ранние журавли», «Первый учитель», «Материнское поле», а таксама апошнімі раманамі – «Тавро Кассандры» і «Когда падают горы». 

Сваімі меркаваннямі і ўражаннямі пра любімыя творы дзяліліся Ніна Белякова, Алена Еўдакімава, Зінаіда Пазняк, Валерыя Селівёрстава, Ніна Шлык і інш. «Бадай, нідзе не сустракалі такога апісання жывёл, як у Айтматава,– гаварылі Валерыя Уладзіміраўна і Ніна Мікалаеўна, – а ваўчыца Акбара ў рамане «Плаха» выклікае і захапленне, і жах. Усё роўна як пісьменнік перасяліўся ў яе збалелае мацярынскае сэрца». 

Згадвалі пра экранізацыі айтматаўскіх твораў. Пісьменнік стараўся не ўплываць на акцёраў і рэжысёраў, добра разумеючы адрозненні перад гэтымі відамі мастацтва, але любіў нямногія «свае» фільмы. Экранізаваліся некаторыя яго творы неаднойчы, напрыклад, «Тополек мой в красной  косынке», «Буранный полустанок». З 1961-га і да 2020 гадоў экранізаваны 32 творы Айтматава. Нягледзячы на сусветнае прызнанне і бронзавыя помнікі, творца застаўся сапраўдным сынам сваёй зямлі. Ён не ўзвысіўся над людзьмі, а да самага адыходу ў вечнасць у 2008 годзе жыў болем і клопатам свайго невялікага, але дужага народа. Пахаваны вялікі сын кіргізскага народа там, дзе і яго бацька, адзін з першых кіраўнікоў Кіргізскай ССР.

Яніна Шматко

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

 

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...