Версия для слабовидящих

У аграгарадку Каралін святкавалі Калядкі

16 января 2025
Просмотры: 584

У аграгарадку Каралін святкавалі Калядкі

З даўніх часоў на Зэльвеншчыне захавалася традыцыя святкаваць Калядкі. Працягваюцца яны ад Раства да Вадохрышча. Звычай абыхода жыхароў з каляднымі песнямі, віншаваннямі штогод падтрымліваюць работнікі і наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ЦСАН Зэльвенскага раёна.

Вясёлы гурт на чале з Каляднай зоркай наведаў жыхароў аграгарадка Каралін. Рухаючыся ад хаты да хаты, калядоўшчыкі спявалі песні гаспадарам, жадаючы ім моцнага здароўя, багатага ўраджаю і ладу ў сям’і. Весяліла сталых людзей Каза. Згодна з традыцыяй яны прасіла і пачастункаў, на якія каралінцы не скупіліся.

Цыганкі прадказвалі лёс, варажылі, жартавалі. Прапаноўвалі таксама шмат гульнёвых праграм. Як добрага персанажа, які прынёс сілу і здароўе, прысутныя ўспрымалі Мядзведзя і запрашалі зайсці ў двары.

Не дазволіў нікому сумаваць Музыка. Узгадаў і народныя песні, і любімыя ўсімі прыпеўкі.

У дзею каляднага карнавалу ўключыліся ўсе вяскоўцы, хто атрымлівае сацыяльныя паслугі аддзялення. Абрадавыя песні і танцы паднялі настрой і арганізатарам, і ўдзельнікам мерапрыемства, да якога нават далучыўся старшыня Каралінскага сельвыканкама Алег Бурдук, які падзяліўся сваёй думкай:

 – Вельмі добра, што правядзенне каляднага абраду жыве сярод нас. Калі мы будзем зберагаць гісторыю, культурную спадчыну, мы захаваем традыцыі свайго рэгіёна, веды пра мінулае, пра побыт нашых продкаў, узбагацім краязнаўчую старонку роднага краю.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!