Добрыя навіны, сувеніры і шчырыя ўсмешкі. У Зэльвенскім раёне электрычных сетак прайшоў Дзень падпісчыка
Добрыя навіны, сувеніры і шчырыя ўсмешкі. У Зэльвенскім раёне электрычных сетак прайшоў Дзень падпісчыка
У адміністрацыйны будынак РЭС для правядзення традыцыйнага Дня падпісчыка завіталі спецыялісты “Белпошты” і рэдакцыі газеты "Праца".

Патрэбна адзначыць, што мерапрыемства адбылося напярэдадні прафесійнага свята энергетыкаў, з якімі нас аб’ядноўвае імкненне забяспечваць патрэбы землякоў. Іх сфера дзейнасці – беспраблемнае снабжэнне электрычнасцю, наша адказнасць – размяшчэнне актуальнай інфармацыі.
Мы былі рады пагутарыць з чытачамі «Працы», якія выпісваюць яе не адзін дзясятак гадоў. Прыемна было сустрэць і тых падпісчыкаў, якія з ёю адносна нядаўна пазнаёміліся.
Удзельнікі сустрэчы змаглі на месцы аформіць падпіску. Некаторыя работнікі, хто выпісаў раёнку на квартал і паўгоддзе, атрымалі ў падарунак сувеніры.
Падпісная кампанія на першы квартал і першае паўгоддзе 2025 года на раённую газету “Праца" працягваецца. Спадзяемся, што і вы, паважаныя чытачы, паспееце аформіць падпіску, каб атрымліваць асалоду ад чытання любімага перыядычнага выдання.
Калектыў рэдакцыі выказвае вялікую падзяку ўсім землякам, па-ранейшаму адданым нашаму выданню. Удзячны вам за вернасць і сяброўства! Мы пішам для вас і пра вас!
З нагоды Дня энергетыка жадаем нашым РЭСаўцам моцнага здароўя, з дапамогай якога можна вырашыць любыя жыццёвыя цяжкасці і дабіцца новых перамог!
Служба інфармацыі газеты «Праца»
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















