У новы дзень – з раёнкай. Дзень падпісчыка прайшоў у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
У новы дзень – з раёнкай. Дзень падпісчыка прайшоў у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
Спецыялісты раённай газеты “Праца” праводзяць Дні падпісчыка ў арганізацыях Зэльвеншчыны. Традыцыйнае мерапрыемства адбылося ва ўстанове “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Як паказаў Дзень падпісчыка, работнікі сферы культуры чытаюць і любяць раённую газету. Нягледзячы на вялізную колькасць перыёдыкі, “Праца” карыстаецца папулярнасцю: менавіта з яе старонак зэльвенцы чэрпаюць праўдзівую інфармацыю пра жыццё малой радзімы і сваіх землякоў.
Мы прыкладаем усе намаганні, каб кожны новы нумар быў цікавым і любы чытач узяў для сябе нешта важнае і карыснае. Калектыў рэдакцыі выказвае падзяку ўсім сябрам, якія застаюцца адданыя раённаму выданню.
Служба інфармацыі газета "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















