Механизатор с потенциалом

Сціпламу маладому механізатару з СВК “Міжэрычы” Аляксандру Ляскевічу працавітасці не займаць. Сёлета хлопец вызначыўся на ворыве глебы пад сяўбу азімых.  

Механизатор с потенциалом

У гаспадарку Аляксандр прыйшоў нядаўна, закончыўшы Жыровіцкі аграрна-тэхнічны каледж і адслужыўшы ў арміі. Да гарадскога жыцця хлопца не цягне. Не любіць мітусню, – тлумачыць свой выбар карэнны вясковец.

Кіраўніцтва адразу прапанавала новаму работніку сур’ёзную (як лічыць сам хлопец) тэхніку. Відаць, заўважыла ў маладым спецыялісце патэнцыял. 

– Цяпер працуем у поўную сілу, адпачываць зімой будзем,– заўважае малады механізатар. – Мой асабісты рэкорд на ворыве глебы – 42 гектары. 

Жыццёвы прынцып юнака – не спыняцца на дасягнутым. Гэтаму дапамагае не толькі ўпарты характар, яшчэ і адладжаная, як гадзіннік, тэхніка. Дарэчы, Аляксандр лічыць, што яна павінна знаходзіцца ў адных руках. Так лягчэй падтрымліваць яе належны тэхнічны стан.

Дзякуючы менавіта такім людзям, як Аляксандр, расце прэстыж рабочых прафесій і сельскай гаспадаркі, наогул. Бо як ні круці, а механізатар быў і будзе галоўнай фігурай на вёсцы. 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.