Работает с «огоньком»

Ураджэнец аграгарадка Дзярэчын механізатар СВК “Галынка” Міхаіл Рахунок  (на здымку) усё жыццё працуе на зямлі. 

Работает с "огоньком"

 

Пасля заканчэння Казлоўшчынскага вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі Міхаіл вярнуўся ў родны калгас. Працаваў, пакуль лёс не закінуў маладога хлопца ў Казахстан. Там, у далёкай краіне, на працягу 20 гадоў давялося быць і вадзіцелем, і трактарыстам. 

У пачатку 90-х вярнуўся на малую радзіму. І з таго часу працуе механізатарам. У мінулым годзе па выніках унутрыгаспадарчага спаборніцтва быў пры-знаны лепшым у сваёй справе.  Але зорнай хваробай не заразіўся. Рахунок і яшчэ такіх чалавек дваццаць – больш механізатараў гаспадарцы і не трэба, такі “вердыкт” кіраўніцтва. 

У дзень нашага візіту ў гаспадарку Міхаіл Рахунок спрабаваў “падкаваць” свайго “жалезнага каня” на мехдвары. Да грамадскай тэхнікі механізатар адносіцца як да сваёй. Пра  гэта сведчыць хоць бы той факт, што за дзясяткі гадоў працы змяніў толькі два трактары. Цяперашні “МТЗ-1221” служыць яму верай і праўдай. 

– У жыцці кіруюся простым дэвізам: любую справу выконваць з “агеньчыкам”, – сцвярджае Міхаіл Сцяпанавіч. – За такую жыццёвую пазіцыю дзякую сваім бацькам. Гэта яны прывучылі так працаваць. Таму цяпер кантраляваць мяне не трэба, і без праверкі ўсё зраблю на лепшым узроўні.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.