Доверие оправдывает

Імя механізатара СГФ “Славацічы” Сяргея Гялежы сярод лепшых працаўнікоў гаспадаркі. Ён заўсёды  перавыконвае даведзеныя нормы. Магутны “Беларус-3022” у яго ўмелых руках працуе надзейна і высокапрадукцыйна. У калектыве да механізатара ўсе адносяцца з павагай.

Доверие оправдывает

– Люблю сваю справу, – гаворыць Сяргей. – Работы ў сельскай гаспадарцы, асабліва з вясны да восені, заўсёды многа. Калі трэба, і да цямна ару або сею, і ў выхадны дзень магу сесці за руль трактара. Працаваць абы з рук не ўмею, нават калі гэта патрабуе вялікіх намаганняў.  

Над выбарам будучай прафесіі Сяргей Гялежа не задумваўся. У маленстве з зайздрасцю назіраў, як па-майстэрску кіруе трактарам бацька. І быў бясконца рады, калі той браў яго з сабою. Так і прыкіпеў юнак душой да тэхнікі. Прафесію трактарыста набыў у Міжэрыцкім вучэбным камбінаце. Экзамены здаў паспяхова, так як тэорыя і практыка ваджэння даваліся лёгка.     

Працаваць Сяргей застаўся ў роднай гаспадарцы. Хутка дасканала асвоіў розную тэхніку, стаў выдатным спецыялістам. Завочна закончыў сельскагаспадарчы каледж. 

Сяргей спаўна выкладваецца на рабоце, пасля якой спяшаецца дадому. Там яго чакаюць жонка Аксана і двое сыноў. У сям’і Гялежаў пануюць узаемаразуменне і ўзаемапавага

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.