Каля школы усе фарбы восенi

Изображение 219 Апынуўшыся на тэрыторыі Зэльвенскай санаторнай школы-інтэрната, міжволі ўяўляеш сябе ў батанічным садзе, дзе вабяць водарам і хараством кветкі. Нават у пачатку восені. Ствараюць гэту прыгажосць педагогі разам з вучнямі. Практычна ўвесь участак школьнага двара ўяўляе сабой газон, які служыць выдатным фонам для клумбаў, дрэў і хмызнякоў. Сёлета ва ўстанове адукацыі ладзіцца шмат мерапрыемстваў, пры-свечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі. Гэта і натхніла стварыць кампазіцыю ў выглядзе салюта. Такая сумесная дзейнасць садзейнічае не толькі фарміраванню працоўных навыкаў вучняў, але і іх патрыятычнаму выхаванню. Некаторыя дызайнерскія рашэнні ўзяты з інтэрнэта. Так паўстала клумба “Малако са збана”. Адной з візітных картак санаторнай школы-інтэрната з’яўляецца млын, размешчаны на падворку конюха. Яго стварэннем займаўся настаўнік працоўнага навучання Іван Струг. Аб’ект ужо набыў папулярнасць: на яго фоне робяць здымкі на памяць мясцовыя жыхары, часта можна бачыць тут і маладажонаў. Дапаўняюць дэкор зноў-такі кветкі. Падабраны яны па вышыні, колеры і часе квітнення такім чынам, каб як найдаўжэй радавалі вока. “Касцёр”, “Хвост паўліна”, “Васьміног”… Такія кампазіцыі дабаўляюць нотку навізны ў аблічча школы, падштурхоўваюць педкалектыў і дзяцей да чарговых ідэй. Наталля Мацюк.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.