Канцэрт прыехаў у вёску

IMG_0846 Работнікі сектара па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў заўсёды дораць вяскоўцам добры настрой. З чарговым візітам культработнікі пабывалі ў вёсках Пяляжын, Савічы і Александрыя. Калі добра жывецца, тады і душа пяе. Пагэтаму вяскоўцы з ахвотай падхопліваюць песні ў выкананні артыстаў мастацкай самадзейнасці. Асабліва падабаюцца лю-дзям старэйшага ўзросту мелодыі на беларускай мове. На гэты раз таксама не абышлося без любімых песень. У перапынках паміж выступленнямі работнікі культуры гутарылі з лю-дзьмі, цікавіліся іх жыццём, сямейнымі справамі. Узнятыя праблемы начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галіна Раманчук запісвала ў блакнот, каб потым звярнуцца ў пэўную інстанцыю для іх вырашэння. Як высветлілася, у асноўным вяскоўцы задаволены жыццёвым бытам і дзякавалі за гэта свайму Прэзідэнту, жадалі яму здароўя, а таксама перамогі на чарговых выбарах. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.