Михаилу Федене из СПК «Мижеричи» вручена Благодарность РОВД

IMG_8488 Рабочую планёрку ў СВК “Міжэрычы” спыніў візіт супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў. Начальнік РАУС Валерый Парфенчык і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Жабрун прыехалі ў сельгаскааператыў, каб адзначыць вадзіцеля гаспадаркі Міхаіла Федзяню. Міхаіл Міхайлавіч – чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі. Сумленным стаўленнем да справы і ўласнымі якасцямі заслужыў аўтарытэт у працоўным калектыве. Быць справядлівым у адносінах да людзей вучыў і сына Сяргея, які выбраў прафесію ўчастковага інспектара міліцыі. Дзякуючы зладжаным дзеянням участковага раскрыта не адно злачынства. Па гарачых слядах удалося выявіць факты прыгатавання і распаўсюджвання ў пасёлку наркатычных сродкаў. Па дадзенай справе зараз вядзецца праверка. Валерый Парфенчык выказаў удзячнасць Міхаілу Федзяні за дастойнае выхаванне сына і ўручыў Падзяку. Затым Валерый Іванавіч па-знаёміў прысутных з крымінагеннай абстаноўкай у раёне. Папрасіў паведамляць у раённы аддзел унутраных спраў аб вядомых фактах парушэння заканадаўства. Выкананне задач, ускладзеных на міліцыю, у многім залежыць ад узаемадзеяння права-ахоўных органаў з насельніцтвам. Чым мацнейшая гэта сувязь, тым больш эфектыўныя вынікі работы ў плане папярэ-джання і раскрыцця злачынстваў. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.