Зельвенцы подтвердили звание лучших

Зельвенцы подтвердили звание лучших

Надоўга запомніцца 17 мая 2013 года многім удзельнікам фіналу абласнога занальнага злёту-алімпіяды класаў і вучняў факультатыўных груп па накірунку “Бяспечнасць жыццядзейнасці”. Сёлета мерапрыемства ўпершыню праходзіла ў Зэльве. Памерацца сіламі і ведамі па тэарэтычных і практычных асновах бяспекі жыццядзейнасці прыехалі самыя спрытныя і смелыя юныя выратавальнікі з СШ №№ 33 і 5 г.Гродна, Ашмян, Ліды, Слоніма, якія ў напружанай барацьбе на занальных злётах заваявалі права выступаць у фінале. Гонар Зэльвеншчыны адстойвала каманда “Факел” з гімназіі №1, у склад якой уваходзілі Раман Рамазевіч, Максім Галаскок, Уладзі-слаў Сліж, Аляксандр Мінчук, Арцём Калачоў, Вольга Данілюк, Вольга Кароза, Таццяна Славінская, Анастасія Моська і Івета Наруш. 

Зельвенцы подтвердили звание лучших


Адкрыццё гэтага прэстыжнага мерапрыемства прайшло даволі ўрачыста. Святочны настрой ствараў духавы аркестр упраўлення МНС Гродзен-скага аблвыканкама. У фінальным злёце, акрамя каманд, прымала ўдзел надзвычай прад-стаўнічая дэлегацыя з упраўленняў МНС і адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, грамадскіх арганізацый. Многія госці увайшлі ў судзейскую групу.

Зельвенцы подтвердили звание лучших

 

Пасля пастраення каманд і дакладаў прадстаўнікоў каманд і камандзіраў аб гатоўнасці да спаборніцтваў, узняцця Дзяржаўнага флага, да ўдзельнікаў з прывітальным словам звярнуліся першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Чуракоў, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка. 

Пасля ўрачыстай цырымоніі пачалася захапляльная барацьба. Заваяваць пачэсны тытул на званне лепшых выратавальнікаў вобласці было не лёгка: удзельнікаў чакалі акрамя шасці складаных этапаў яшчэ і ня-простыя задачы. 

Зельвенцы подтвердили звание лучших

 

Каманднае “Раўняйцеся!”, “Смір-на!”, павароты на месцы, перастраенне з адной шарэнгі ў дзве і назад, прывітанне ў руху ў складзе групы – усе гэтыя прыёмы прадэманстравалі каманды ў першым даволі відовішчным конкурсе “Агляд строю”, які праходзіў на пляцоўцы летняй эстрады. Пры падвядзенні вынікаў суддзі ўлічвалі правільнасць дзеянняў камандзіраў па кіраўніцтве, страявую зладжанасць, каманднае выкананне страявой песні. Высокія патрабаванні былі да формы ўдзельнікаў. На гэтым этапе спаборніцтваў зэльвенская каманда заняла чацвёртае месца. 

Вялікае расчараванне прынёс камандзе “Факел” конкурс па аказанні першай медыцынскай дапамогі. З-за невялікай памылкі, дапушчанай па няўважлівасці, зэльвенцы аказаліся пятымі. Затое ў конкурсе “Сілач” выйшлі на другое месца. Лепшы асабісты вынік паказаў Раман Рамазевіч, які падцягнуўся на перакладзіне 28 разоў. Добра выступілі Максім Галаскок і Уладзіслаў Сліж.

Зельвенцы подтвердили звание лучших

 

Самыя важныя і вызначальныя этапы конкурсу праходзілі ў ПАВЧ №1.

Праявілі сябе зэльвенцы ў час пад’ёму па штурмавой лесвіцы на другі паверх вучэбнай вежы. Выдатную фізічную і спецыяльную падрыхтоўку паказаў Раман Рамазевіч, які за 6,93 секунды змог прабегчы дыстанцыю 30 метраў і падняцца на зада-дзеную вышыню. Уладзіслаў Сліж выканаў заданне за 7,02 секунды.  

Таццяна Славінская, Вольга Данілюк і Вольга Кароза даказалі, што лепш за сваіх аднагодкаў ведаюць правілы пажарнай бяспекі, а таксама тыя дзеянні, якія неабходна выконваць пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі. Дзяўчынкі занялі другое месца ў конкурсе “Знатакі асноў бяспечнай жыццядзейнасці”.  

Пасля пяці пройдзеных этапаў зэльвенцы ўвайшлі ў лідзіруючую тройку. Вырашальнай была заключная пажарна-выратавальная эстафета “Баявое разгортванне”. У ёй прымалі ўдзел толькі юнакі. Многае залежала ад правільных дзеянняў кожнага з іх. На гэтым этапе Раман Рамазевіч, Максім Галаскок і Аляксандр Мінчук паказалі выдатную прафесійную падрыхтоўку і паспяхова выканалі пастаўленую задачу. Толькі на некалькі долей секунды іх апярэдзілі прадстаўнікі слонімскай каманды.

Пакуль журы падводзіла вынікі, для прысутных зноў іграў духавы аркестр. 

Хвалюючы момант – урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў. Яго пашчасціла паспытаць слонімскім (першае месца), зэльвенскім (другое месца) і юным выратавальнікам Гродзенскай сш №5 (трэцяе месца). 

– У спаборніцтвах выратавальнікаў няма пераможцаў, – адзначыў начальнік аддзела прафесійнай падрыхтоўкі і навучання Гро-дзенскага абласнога ўпраўлення МНС Павел Краўчук. – Кожны, хто ўдзельнічаў у мерапрыемстве, ужо пераможца, бо ён атрымаў найкаштоўнейшыя веды як выратаваць жыццё чалавека. Спаборніцтвы праводзяцца не першы год. Іх мэта – паказаць дзецям складанасць і адказнасць працы выратавальніка-пажарнага, навучыць іх правільным дзеянням ва ўмовах надзвычайных сітуацый. І, як бачна, многім юнакам і дзяўчатам падабаецца вучыцца нашай справе. Магчыма, хто-небудзь з удзельнікаў спаборніцтваў у будучым з гонарам будзе насіць мундзір выратавальніка-пажарнага.

Пераможцы абласнога злёту – юныя выратавальнікі са Слоніма – у адзін голас дзякавалі арганізатараў спаборніцтваў, а таксама гаспадароў-зэльвенцаў за выдатна і з карысцю праведзены час, набытыя навыкі, а таксама новых сяброў. 

Прадстаўнік зэльвенскай каманды “Факел” Аляксандр Мінчук падзяліўся планамі: “Сёлета буду паступаць у камандна-інжынерны інстытут МНС, які знаходзіцца ў Мінску”.

 


Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.