На потоке — сенаж

На потоке - сенаж

У СВК “Караліно” налічваецца 2288 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 940 кароў. Каб забяспечыць належнае ўтрыманне пага-лоўя ў зімова-стойлавы перыяд, гаспадарцы неабходна нарыхтаваць 5887 тон сенажу, 947 – сена і 8362 тоны сіласу.

– Травастой сёлета добры, – адзначае старшыня СВК Алег Бурдук.– Ураджайнасць зялёнай масы складае больш за 200 цэнтнераў.  

Аснашчанасць гаспадаркі сучаснай корманарыхтоўчай тэхнікай дазваляе весці касавіцу аператыўна і якасна. Першымі вывелі на сенажаці навясныя касілкі механізатары Дзмітрый Бярозка, Валерый Плаўскі і Сяргей Кіцун. Штодня перад імі ставіцца задача скасіць не менш 16 гектараў. Спраўляюцца, таму што для кожнага з іх касавіца – справа не новая. Яны даўно працуюць у гаспадарцы і не раз пацвярджалі свой высокі прафесіяналізм. Тое ж самае можна сказаць пра Мікалая Масальскага і Аляксандра Маркоўскага, якія на кормаўборачных камбайнах КВК-800 і КЗР-10 падбіраюць травы, здрабняюць іх да зялёнай масы, загружаюць у тэхніку, якая адвозіць яе на новы малочны комплекс, дзе пачалася закладка сенажу.  Фронт работ для корманарыхтоўчай тэхнікі забяспечвае трактарыст Яўген Крысюкевіч, які працуе на граблях-валка-ўтваральніках. На адвозцы зялёнай масы за-дзейнічаны вадзіцелі Павел Яцулевіч, Сяргей Жывулька і Казімір Палубінскі, а таксама трактарысты Аляксандр Лабовіч, Уладзімір Лабовіч і Аляксандр Куршук. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.