“Заране” – пра мір і стваральную працу ў сваіх вершах

Нядаўна ў раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя першай кнігі нашага земляка Андрэя ЖЫДКА «Что такое счастье». Знаёмцеся з новым членам літаратурнай суполкі «Зоры над Зальвянкай».

Уладзімір Мазго

ПРЫЦЯГНЕННЕ РАДЗІМЫ

На планеце абсягаў нямала,
А радзіма – за ўсё даражэй,
Дзе матуля мяне калыхала
І да сэрца свайго прыхінала,
Каб рабіўся дабрэй і тужэй.
Слухаў матчыны я калыханкі
І, на сонейка гледзячы, рос
Пад мажорныя спевы Зальвянкі
І мінорныя песні бяроз.
Бальшакоў старадаўніх скрыжалі
Нагадалі былыя часы.
Дзе калісьці мы дрэўцы саджалі,
Там сягоння гамоняць лясы.
Між грыбоў і даспелых арэхаў
Заблудзілі маленства сляды.
І куды б ты адсюль ні паехаў,
А вяртаешся зноўку сюды.

***

У вочы нам глядзіць
Абсяг, абраны лёсам,
Дзе зоркі дагадзіць
Стараюцца нябёсам.
Дзе вечнасць на зямлю,
Як шчодры дождж, ліецца.
Зямлю, што я люблю
Здавён душой і сэрцам.
Дзе кожны новы дзень
Надзею набліжае,
Што болей нам нідзе
Ніхто не пагражае.
Радзімы берагі
Спрыяюць чалавеку,
Як прашчураў багі,
Шануем што спрадвеку.
А хмара набяжыць –
Ёй сонейка не ўкрасці,
Дзе мы з табою жыць
Нязменна лічым шчасцем.

РОДНАЯ СПАДЧЫНА

Зноўку вабяць бязмежныя далі
За бясконцы, як шлях, небакрай.
Дзе юнацкія вёсны світалі,
Край бацькоўскі падобны на рай.
Край любімы і мілы да скону,
Што чаборам і мятай прапах.
На салодкіх, як лета, губах
Ад суніц адчуваем аскому.
Тут жывуць спаконвечныя казкі
І быліны дзядоў і бабуль.
На магілах палеглых ад куль
Тут гараць неўміручыя краскі.
Дзе калісьці наш продак Скарына
У Еўропу свой шлях пачынаў,
Ганарацца нашчадкі няспынна
Роднай спадчынай.

АДНАЎЛЕННЕ

Аднаўляем замкi,
Паясы,
Аднаўляем храмы,
Абразы.
Аднаўляем –
Значыць, адмаўляем
Раўнадушша
Перад родным краем.
Аднаўляем мы
Святыняў многа
І вяртаем людзям
Веру ў Бога.
Можа,
Гэта вечнае з’яўленне –
Аднаўленне –
Свету абнаўленне…


Ірына Данік

РАДЗІМА

Жыву на той зямлі,
Дзе кожны камень – мілы.
Дзе кожны новы след,
Як даўняга святло.
Жыву сярод людзей,
Дзе некалі тварылі
Зямлячкі-паэтэсы,
Святыя родных слоў.
Мне хораша ў палях,
Дзе песні, як вытокі,
Плывуць у сэрцы ніў
Гаючаю ракой.
І позірк каласоў
Надзейны і высокі,
Як сувязь паміж мною
І глыбаю вякоў.
Атуліць плечы хат,
Як хусткай, цёплы вечар.
Я свечкай каля іх
Празрыстаю гару.
Як хораша душы,
Што ёсць яшчэ на свеце
Жывы куточак раю –
Радзіма Беларусь.

ПАКУЛЬ ЖЫВЫ

Усе мы з хат.
Усе мы з цішыні.
Усе мы з цёплых
Матчыных далоняў.
Балюча стане –
Руку працягні,
Да воч прыцісні
Каласок зялёны.
Адчуеш раптам
Прыгажосць палёў,
Убачыш свет дзівосны
І чароўны.
Ты ачуняеш ад няшчасця
Зноў
І зразумееш –
Ты з прыродай – роўны.
Пакуль жывы –
Змагайся і твары.
Спявай у шчасці
І тужы ў горы.
Спяваць не зможаш –
Так загавары.
Каб чулі ўсе,
Што сэрцам ты
Гаворыш…

НА ДЗЕДАВЫМ ПОЛІ

На дзедавым полі
Пшаніца густая.
На дзедавым полі
Вясна залатая.
На дзедавым полі,
Якому маліўся.
На дзедавым полі
Колас наліўся.
Да вечара ў полі
Маторы гудуць.
На дзедавым полі
Дажынкі ідуць.
Бо ведаюць тыя,
Хто сее і жне,
Што разам святыя,
А ворагі – не!
Дык будзем змагацца
За дзедава поле.
Бо гэта багацце –
Радзіма і Воля!
На дзедавым полі
Апошні снапок
Зжынае вясёлы,
Рухавы сярпок.
Дажынкі, дажынкі!..
Жывуць беларусы!
Мужчыны, жанчынкі
І сноп гэты русы.
Нікому ніколі
Не здрадзяць яны –
На дзедавым полі
Жывуць без маны.
На дзедавым полі,
Што кроўю паліта,
На дзедавым полі,
Што верылі ў жыта.


Ірына Войтка

Наталюся, наталюся…
Да вытокаў жыцця дакрануся.
Да вады тваёй, дзе асокамі
Зноў вяслую я на глыбокае.
Да травы тваёй буйнаросае,
Што кладзецца ніц пад пакосамі.
І да лецейка, і да восені.
І да чараў іх, з неба просінню.
Гэтым водарам зноў уп’юся я,
І за родны край памалюся я.
Дык жыві, зямля, мая вольніца.
Хай жыццё тваё сонцам поўніцца.

У ХАТЫНІ

Спаленым вёскам Беларусі
Сто восемдзесят шэсць –
не ўзняць, не ўзнесці.
Сто восемдзесят шэсць зайшліся дымам.
Сто восемдзесят шэсць жалобных песень.
Сто восемдзесят шэсць куль
у сэрца Радзімы.
Хаты-хаты-Хатынь.
Каменныя пліты.
Тут могілкі вёсак.
Тут спалены людзі.
Ды жыццё не забіта.
Жыццё не забыта.
І веру, ніколі забіта не будзе.


Станіслава Прызван

У БЕЛАРУСІ РОДНАЙ

У Беларусі роднай
Ды пад небам сінім
Мы жывём вялікай
Дружнаю сям’ёй.
Тут пяе салоўка,
Шапацяць асіны
Ды лісткі гавораць
Між сабой.
Шмат гадоў мінула
З той пары трывожнай.
Дзе гарэла неба,
Плакала зямля…
І дзеці вайны
Былі ў хаце кожнай.
Было цяжка –
Гора, слёзы ды вайна.
Людзі Ленінграда,
Спаленай Хатыні…
Памяць у нашых сэрцах
Будзе жыць заўжды.
Ужо не рвуцца міны,
Не ляцяць снарады.
На зямлі свабоднай
Зацвілі сады.
Сёння нашым дзецям
Хораша жывецца.
Вучацца ў школах,
Не баяцца спаць.
А матулі побач
Са спакойным сэрцам
Доўга будуць казачку казаць.
Гэта – наша шчасце!
Гэта – нашы дзеці.
Будучыня светлая, як дзень!
Хай жа будзе моцным
Мір на ўсёй планеце!
Сэрцы сагравае
Сонечны прамень.
Шырокаю дарогай
Крочыць пакаленне
Уперад да навукі,
Лепшага жыцця.
Хай шчаслівым будзе
Кожнае імгненне.
Хай у жыцці натхняе
Радзіма і сям’я.

С ПРАЗДНИКОМ ВЕСНЫ!

Чтоб весна поскорей наступила,
Чтоб скорей отступила зима,
Посадите в прекрасную землю
Самых ранних цветов семена.
Семена эти –добрые мысли,
Как росточки прекрасной весны.
Пусть они пробуждаются к жизни.
Превращаясь в простые цветы.
Хоть цветы и простые как будто,
А посмотришь на них – красота!
Ведь как только они расцветают,
В тот же миг наступает весна.
Вроде просто цветок ты посадишь,
Вроде просто польёшь иногда, –
Из земли для тебя незаметно
На планету приходит весна.
Солнце ласково снова сияет,
Настроение – как никогда!
И летит с воробьиною песней
По бескрайним просторам весна.
Чтоб весна поскорей наступила,
Всё вокруг расцвело от любви,
Посадите в прекрасную землю
Семена долгожданной весны!

САДЫ ПОБЕДЫ

Где давно проходили бои,
Где лишь эхо войны обитает,
Мы посадим «Победы сады» –
Пусть от счастья Земля расцветает.
Имя каждого вспомним из вас,
Вы нам жизни на земле подарили.
Мы сажаем сады для того,
Чтоб в сердцах наших вечно вы жили.
Чтоб звучал на земле детский смех,
Было мирное небо над нами,
И любовь во всех семьях жила –
Мы украсим планету садами.
Не для памяти садим сады
И не в честь мы деревья сажаем,
Вас, погибших солдат той войны,
Мы в деревьях навек прославляем.
В каждом дереве есть имена,
Вашу мысль о добре воплощаем.
Всюду мир – наша с вами мечта!
Мы вам жизнь на Земле возвращаем.


Таццяна Мананнікава

БЯЖЫЦЬ СЦЯЖЫНКА

Бяжыць сцяжынка між палетак,
П’яняць рамонкі галаву.
Успамінаю, як падлеткам
Шукала адалень-траву.
І марыла: у краях далёкіх
Знайду багацце і сяброў.
А шчасце, вось яно, у кроку
Ад запаветных тых палёў.
На поўдні ярка ззяюць зоркі,
Гучыць дзівосных птушак хор,
Ды над радзімаю вясёлка
Вышэй усіх заморскіх гор.
Нібы абраз у бацькоўскай хаце,
Радзіма лечыць душу мне,
І даражэй усіх багаццяў
Святло вясёлкі ў вышыні.

Старонку падрыхтавала Яніна ШМАТКО

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены