Зоры над Зельвянкай. Творчасць настаўнікаў- «заран»

НАТХНЕННЕ Ірына Войтка

Я пайду за гэтым болем
Сінім гаем. Белым полем,
За лясы і за крыніцы
Богу гэтаму маліцца,
Дзе бруіць, кіпіць жыццё.
Ты – святое пачуццё,
Ты – маёй душы гарэнне.
Маё дзіўнае стварэнне.
Мне пасланы Богам дар
Вам прыношу на алтар.

ІСНАЕ

Да святла твайго прыпаду.
Да прачыстай тваёй крыніцы.
І ў дзень судны да ранку пайду
У сабор твой высокі маліцца.
Будзе песня гучаць уначы.
Дзіўны свет над іконай іскрыцца.
Сэрца беднае ты навучы,
Галавой скажы дзе прытуліцца.
У сэрцы нашыя цэляць штодня:
То каменне, то скруха, то здрада.
А высокая думка Тварца
Чалавека раджала на радасць.
І духоўную сутнасць сваю
У гарачае сэрца ўкладала.
У гэтым хоры суладным спяю
Тую песню, якой не ставала.
Тут праўда мая, надзея мая,
І любоў тут мая векавая.
Ды мацней за ўсё і вышэй за ўсё –
Гэта чыстая вера святая.
Генадзь Коўш


Я моўчкі блукаю
У цемені ночы.
Хаджу, не гукаю.
Наперад не крочу.
Нішто не турбуе
Пытлівыя вочы,
А шэрасць пануе
Пад покрывам ночы.
Мая абалонка
Абвязана ноччу.
А сэрца як гронка,
Святла яно хоча.
Я моўчкі блукаю.
Завязаны вочы.
Дайсці б мне да краю
Праклятае ночы.
Рукамі разводжу,
Цягну прад сабою.
А край не знаходжу
У цёмным спакоі.
Хто дзіва сатворыць?
Куды мне падзецца?
А вочы гавораць:
“Ты слухайся сэрца!”

ЧАЛАВЕК ІДЗЕ У БУРУ

Чалавек ідзе у буру.
Калі ўсе – дахаты.
Хтосьці скажа: гэта здуру,
Хтосьці: гэта свята.
Чалавек ідзе у буру,
Снегам вочы джаліць.
Вецер гойдае фігуру.
Чым так бура вабіць?
Можа, яна яго маці?
Кліча, не сціхае.
Нешта хоча ад дзіцяці,
Моцна запрашае.
Можа, сэрцам з ёй яднаны?
Прагне разабрацца.
Крочыць смела ўсхваляваны,
Каб хутчэй спаткацца.


Мы існуем, каб апрацоўваць
Вечнасць.
Вечнасць – адна.

ІСНАСЦЬ ЖЫЦЦЯ Алена Кароза

Разляцеліся ўнукі, апусцелі арэлі.
Дождык-бісер загнаў вераб’ёў пад страху.
Не чуваць на падворку дзіцячыя трэлі,
Менш турбот, толькі сумна чамусьці крыху.
Восень свой напамін людзям зноўку даслала,
А прынёс яго з поўначы вецер-вястун.
Лёгкім пэндзлікам жоўтую фарбу паклала
На бярозы, каштаны і клён-прыгажун.
Дні апошнія хутка адлічвае жнівень,
Сонца песціць, бывае, ажно прыпячэ.
Зноў чакае аратага зжатая ніва,
А купальны сезон не закрыўся яшчэ.
Толькі дзень карацей, ноч даўжэйшая стала,
Вецер-блазан сцірае з нябёсаў блакіт.
Ноч сцяной туманы над ракою паслала,
Промень сонца ўзрывае іх, як дынаміт.
Уся прырода ў чаканні, набліжаецца восень,
Там зіма, там вясна, і так з веку ў век.
Хоць на скроні жыццё павуцінкі прыносіць,
Толькі ў радасці змен і жыве чалавек.

МОМАНТ ІСЦІНЫ

Момант ісціны… Дзе ты? Дзе ты?
У Млечны шлях, мо, на небе адзеты
Ці апрануты ў воўчы кажух?
Момант ісціны… Хто ты? Што ты?
Мо, жыццёвыя нашы турботы
Ці спрадвечны нястрыманы рух?
Момант ісціны… Як там? Як ты?
У суладдзі касмічных Галактык
Хто спасцігнуць цябе хоць раз змог?
Задаём увесь час пытанні,
А душа ўсё стаіць на растанні,
Момант ісціны – гэта Бог.
Вось тады, як спасцігнем мы гэта,
Зацвіце ў вясёлках планета,
Каб шчасліва жыць кожны мог.

УКРАШЕНИЕ ЖИЗНИ Галина Тарасик

Печаль всегда, как будто в сердце нож.
А мне ещё серьёзным тоном велено:
«Не смейся громко. Счастье ты вспугнёшь»…
Я заявлениям таким не верила.
Не оскорбит мой смех ничьи уста,
Дорога в рай улыбками усеяна.
Не закрывайте мне, прошу я, рта,
Не оставляйте сердце без веселья!..
Ведь счастье смехом точно не вспугнёшь.
Жить в грусти – это ли не прегрешение?
Смех – украшение, от Бога – брошь.
Нельзя оставить жизнь без украшения.

БУСИНКИ СЧАСТЬЯ

Итоги подводим нечасто,
Всё чаще лукавим себе.
Рассыпаны бусинки счастья
По всей беспокойной судьбе.
Бывает: повсюду напасти,
Не радует солнце, хоть плачь.
Но жизнь невозможна без счастья,
Без маленьких блёсток удач.

ЧУДО-ОСЕНЬ

Ну и осень, чудо-осень!
На земле – сплошной гербарий,
Ведь деревья, листья сбросив,
Хвастают судьбы гербами.
Паучки плетут, как могут,
С небом синим монологи.
Паучков сегодня много,
Хоть вставляй в летучий слоган.
С ветром и горячим светом
Дружит золотая осень.
Мы монету в бабье лето,
Словно в море, нынче бросим.

ПАРАДОКС

Живём, как боги, без охраны,
Не создаём себе кумира.
Всю жизнь идём смиренно к храму,
Но, получается, что мимо.

НАСТАЎНІЦКАЯ ЗОРКА Валянцін Семяняка

Калі Настаўнік ў гэты свет прыходзіць,
Каб сеяць мудрасць шчодраю рукою,
На небе зорка новая ўзыходзіць
І раяцца анёлы між сабою.
Аб чым вядзецца боская размова?
Пра тое немагчыма ведаць людзям.
Відаць аб тым, якія ўкласці словы
У вусны педагога трэба будзе.
А мо, аб тым, як даць яму цярпенне,
Каб са шляху абранага не збочыў?
А можа, рэй ідзе аб разуменні
Адвечных ісцін і прамоў прарочых?
Не дадзена аб вечным знаць зямному.
А, можа й добра, што ўсяго не знае
Той, хто свядома рамяству цяжкому
І дзецям сваё сэрца прысвячае.
Хто дзень за днём вядзе ў краіну ведаў
Маленькіх грамадзян свёй краіны,
Ратуе іх ад дрэнных спраў і бедаў,
І вучыць добрыя рабіць учынкі.
Хто часам сам таго не заўважае,
Як дзеліцца святлом сваім з усімі,
Каму цяпла і сонца не хапае
Пад гэтымі аблокамі сівымі.
Я думаю, калі гляджу у неба,
І бачу – зорка новая ўзыходзіць,
Камусьці гэта вельмі трэба,
Калі настаўнікі ў свет прыходзяць.
Святлана Літвінчык
***
Хитрая осень рыжей лисицей
Машет листочком мне,
в сердце стучится.
Ты не стучись ко мне, рыжая осень.
Пусть в голове моей есть уже проседь,
В сердце моем ещё песня звучит.
Хочется, осень, весною мне жить.
Хочется неба бездонного, синего.
Хочется солнца, палящего, сильного.
Хочется теплого дождичка, грома!
Листья зелёного – целым шатром!
Очень боюсь тебя, осень, обидеть.
Да, ты прекрасна, кто это не видит?
Золотом ярким, огнями пылаешь.

Листья янтарные с веток роняешь.
Да, ты красива, не спорю с тобою.
Просто хочу быть ещё молодою.
В сердце мое ты ещё не входи.
Пусть и стучится твой дождь
по окошку,
Листья собрав в престарелой ладошке,
Ты меня, осень, пока что не жди.
Уходи.

Татьяна Мананникова


Опять октябрь рассыпал щедро
Листву в аллеях и садах.
И призывает свято верить,
Что жить не надо впопыхах.
Он шепчет мне: «Прости виновных,
Что с них возьмёшь, они бедны!
Заблудшие в аллеях тёмных
Своей израненной души».
Блуждают, тыкаясь по-детски,
В чужие двери и дома.
Не понимая, что согреться
Нельзя у грешного огня.
Пусть Богородица Покровом
Осветит их нелёгкий путь.
И жизнь не будет им укором,
Ведь время вспять не повернуть…

КРЫЛАТЫ ВЕЦЕР ВАНДРАВАННЯЎ Валянціна Ададурава

Крылаты вецер вандраванняў
Мяне з сабою падхапіў,
Панёс да ростаняў-спатканняў,
Да розных чужаземных дзіў.
А дзіў тых сапраўды нямала
Чужая выдала зямля,
Аднак я там у снах блукала
Па родных зэльвенскіх гаях.
Хутчэй спяшалася паглянуць
На чабаровы бугарок,
На верасовую паляну.
Дзе стома адыходзіць з ног.
Туды, дзе спелаю суніцай,
Што прытаілася пад куст,
Лячуся, як жывой вадзіцай,
Мне добра тут. І дом мой – тут.
Тут восенню над родным садам
Знаёмай павуцінкі ніць.
Тут без акцэнту й перакладу
Напеў пра ручнікі звініць.
Крылаты вецер вандраванняў
Пачуцці зверыць дапамог.
Дзень добры, край мой!
Прывітанне!
Дзень добры, родны жвір дарог.

ЛЕТУЦЕННІ Данута Дабрыніна

Вечарэе. І доўгія цені
Кладуцца ад белых бяроз.
Летуценні, мае летуценні,
Вы – мары мае і мой лёс…
Вы грэеце душу, нібыта праменні
Яснага летняга сонца,
Летуценні мае, летуценні,
Люблю я вас шчыра, бясконца.
Летуценні, мае летуценні,
Дзе вашы губляюцца светлыя цені?
У краі якім яны будуць блукаць –
Слоў тваіх шчырых шукаць?..
Вечарэе. І доўгія цені
Кладуцца ад белых бяроз.
Дзе сёння ты, мой летуценнік?
Чаму не сустрэне нас лёс?

ХОЧЕТСЯ ДУШУ ОТКРЫТЬ Нина Поршнева

Часто хочется душу открыть
Своим близким, родным и любимым,
И нельзя то, что было, забыть,
То, что кажется непостижимым.
По бумаге строка за строкой побежит
За потоком мысли.
Это всё мне пришлось пережить.
Кто прочтёт, скажет: «Это немыслимо».
Нет, мои дорогие, всё так.
На бумаге о жизни строки.
Для кого-то всё это – пустяк,
Кто увидит в них смысл глубокий,
С интересом прочтёт, что пишу,
Удивится моим откровеньям,
Посчитает, что в чём-то грешу
И подвергнет что-то сомненьям.
Заверяю, что было всё так
В моей жизни: то гладко, то жутко.
Жить осталось – пустяк.
На бумаге – вся жизнь, а не шутка.
Кто поймёт, тот не бросит в огонь
Ту тетрадь, где души откровенья,
И нелёгкие в жизни пути,
И счастливые в жизни мгновенья.

Старонку падрыхтавала Яніна ШМАТКО

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены