Са светлым святам Нараджэння Хрыстова! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

ШАНОЎНЫЯ ВЕРНІКІ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ! Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Адно з самых галоўных хрысціянскіх свят па-асабліваму дорага нам. Яно асвятляе нашы сэрцы праўдзівай брацкай любоўю да сваіх блізкіх, да кожнага чалавека. На працягу многіх стагоддзяў Каляды дораць людзям нязгаснае святло веры і надзеі, усяляюць у нас упэўненасць у вялікай сіле дабра, міласэрнасці і праведнасці.

Глыбокай удзячнасці і павагі заслугоўвае сёння падзвіжніцкая дзейнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы ў справах асветы, выхавання, дабрачыннасці, ва ўмацаванні маральных асноў грамадства, зберажэнні нашай багацейшай гістарычнай і культурнай спадчыны, падтрымання грамадзянскага міру і згоды ў нашай краіне. Ад усёй душы віншую ўсіх з Калядамі! Няхай у гэты радасны дзень у вашых сем’ях запануе любоў! Жадаю моцнага здароўя, шчасця і радасці, здзяйснення самых запаветных мараў!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены