З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! З павагай – старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Паважаныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Зэльвеншчыны! Ад усёй душы віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Аграпрамысловы комплекс – адзін з ключавых сектараў беларускай эканомікі – год за годам дэманструе пераканаўчыя, дастойныя вынікі, і павышэнне яго канкурэнтаздольнасці з’яўляецца яе прыярытэтным напрамкам.

Сардэчна дзякую вам, паважаныя ветэраны і работнікі АПК і перапрацоўчай прамысловасці, за ваш прафесіяналізм, руплівы падыход, за шчырую любоў да сваёй справы, да роднай зямлі, за імкненне адраджаць і памнажаць найлепшыя айчынныя аграрныя традыцыі.

Адказнасць, дысцыпліна, захаванне тэхналогій і высокая арганізацыя працы дазваляюць вам дабівацца высокіх вынікаў. А дасягнутыя паказчыкі павінны стаць асновай для вырашэння новых, яшчэ больш сур’ёзных задач.

У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, увасаблення ў жыццё ўсіх намечаных планаў і нязменна багатых ураджаяў.

З павагай – старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Вам может быть интересно

Комментарии отключены