Віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам- Пасхай! Раёны выканаўчы камітэт і раёны Савет дэпутатаў

ПАВАЖАНЫЯ ЗЭЛЬВЕНЦЫ, ВЕРНІКІ КАТАЛІЦКАЙ КАНФЕСІІ!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вялікім і светлым святам Уваскрасення Хрыстова!

Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, умацоўваюць мір і згоду у грамадстве. Уваскрасенне Хрыстова сімвалізуе духоўнае адраджэнне, дзе жыццё выйграла бітву ў смерці, дабро перамагло зло, а святло — цемру.

Радасць гэтага свята зʼяуляецца кропкай адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і бяздольным, яднання дзеля міру і згоды. Толькі разам, абапіраючыся на лепшыя агульна-чалавечыя якасці, мы зможам справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і росквіту.

Спрадвеку хрысціянства зʼяуляецца апорай дзяржавы ва ўмацаванні адзінства і ладу ў нашым грамадстве і трывалым фундаментам духоўнасці народа, аказвае значны ўплыў на фарміраванне каштоўнасцей і ідэалаў.

Дарагія сябры! Шчыра жадаем вам міру, здароўя, здзяйснення ўсіх надзей і добрых пачынанняў. Няхай радасць святочных дзён напоўніць дамы светам, цяплом і ўтульнасцю, а у вашых семʼях пануюць згода і дабрабыт!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены