Хозяйка фермы

Хозяйка фермы

Малочнатаварная ферма “Вострава” СВК “Галынка”– адна з лепшых у раёне. Чацвёрты год узначальвае гэты перадавы калектыў Валянціна Савосік (на здымку). Яе імя ў ліку іншых старанных працаўнікоў Гродзеншчыны гучала на мінулагоднім абласным свяце з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Шмат добрых слоў пра жанчыну давялося пачуць ад старшыні гаспадаркі Яўгенія Грэцкага. “Валянціна Аркадзьеўна, – лічыць кіраўнік,– адказны і граматны работнік. Яна карыстаецца вялікім аўтарытэтам у калег па працы. Добрая, але разам з тым патрабавальная і строгая”. Сапраўды, бываючы на ферме “Вострава” і сустракаючыся з яе загадчыцай, назіралі, як тая душою хварэе за справу, умее зарадзіць працоўнай энергіяй і іншых.
Валянціна Савосік мясцовая, нара-дзілася і вырасла ў вёсцы Вострава. Як і большасць аднакласнікаў, пасля школы не збіралася заставацца працаваць у гаспадарцы, тым больш у жывёлагадоўлі. Ведала, што работа гэтая не з лёгкіх. Вучылася добра, таму без цяжкасцей паступіла ў Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум. Пасля яго заканчэння вярнулася на радзіму, выйшла замуж, стала працаваць бухгалтарам у Галынкаўскім сельсавеце. Работа падабалася і пра пошукі іншай не думала. Тым не менш, прыйшлося – трапіла пад скарачэнне штатаў. А тут яшчэ стала і ўдавою. Усю адказнасць за сям’ю давялося несці адной.
Так атрымалася, што старшыня сельгаскааператыва папрасіў Валянціну Савосік на пэўны час узначаліць ферму. Згадзілася. Прызнаецца, цяжка было спачатку: работа патрабавала спецыяльных ведаў ды і ўмення працаваць з людзьмі. Адной з першых прыходзіла на ферму, бадай што апошняй яе пакідала. Але з цягам часу справы пачалі наладжвацца: у выніку рэканструкцыі вы-творчых памяшканняў палепшыліся ўмовы працы людзей і ўтрымання жывёлы, сталі павышацца надоі і якасць малака. Працаўніцы разам з загадчыцай фермы стараліся, каб на рабочым месцы заўсёды былі чысціня і парадак. Побач з малочным блокам разбілі клумбы, на якіх з вясны да глыбокай восені зіхацяць кветкі. Ну як у сапраўднай гаспадыні!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.