Их руки пахнут хлебом

Их руки пахнут хлебом

Шмат нястомных і руплівых жанчын працуе ў вытворчых падраздзяленнях Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. З асаблівай цеплынёй і павагай напярэдадні вясновага свята намеснік дырэктара філіяла па прамысловасціі нарыхтоўках Людміла Валюк гаварыла пра работніц хлебазавода, кандытарскага і каўбаснага цэхаў:

Их руки пахнут хлебом

–Вялікі ўклад у распрацоўку навінак хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, выпуск разнастайнай якаснай прадукцыі разам з іншымі тэхнолагамі ўносіць начальнік сектара якасці Ніна Бобчык. Высокае прафесіянальнае майстэрства, адказнасць за даручаную справу ўласцівы майстрам хлебнай справы Таццяне Дубовай і Ганне Чарніцкай, пекарам Галіне Кароткай, Лідзіі Краснай і Галіне Хітрык, фармоўшчыцам Валянціне Скіба і Ірыне Дзерачэнік, майстру-кандытару Людміле Ленец, старшаму майстру каўбаснага цэха Вользе Гаўрылік, саставіцелю фаршу Марыі Раманчук, жылоўшчыцам Рыце Ленец і Алене Шыла, майстру забойнага цэха Валянціне Токаравай і іншым. Гэтыя жанчыны – наш “залаты фонд”, яны карыстаюцца заслужанай павагай і вялікім аўтарытэтам у калектыве.Их руки пахнут хлебом

Их руки пахнут хлебом

Кожны раз наведваючы гэта прадпрыемства, пераконваешся, што лёгкага хлеба не бывае. І нават у наш час, калі чалавека шмат у чым замяняюць машыны, выпечка хлеба немагчыма без людзей, якія ўкладваюць у яго сваю душу.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.