Выхавальнік ясляў-сада №3 распавяла пра сваіх маленькіх «чамучак»

Прафесію выхавальніка лічу вельмі цікавай. Таму кожны дзень імкнуся ўдасканальваць прафесійнае майстэрства праз выкарыстанне дасягненняў педагагічнай навукі і перадавой практыкі. Для чаго ўсё гэта, запытаецеся вы? – Дзеля задавальнення дапытлівасці сучаснага дзіцяці.

Ужо некалькі дзён раніца ў групе пачынаецца з разглядання выхаванцамі жывёл, якія пражываюць на поўдні і поўначы. Гэта выклікае здзіўленне, захапленне. Дзеці наперабой адзначаюць,“якая доўгая шыя ў жырафа”, “які вялікі слон”, “якая цёплая поўсць у белага мядзведзя”.

Тут іх чакаюць мае пытанні: “Ці можа слон жыць на поўначы, а белы мядзведзь на поўдні? Бачу, задумаліся – дапытлівыя вочкі накіраваны на мяне. Але гатовага адказа не даю, прапаную падумаць… Маленькія “чамучкі” апісваюць знешні выгляд пэўнай жывёлы і вызначаюць прыродныя ўмовы, у якіх яна пражывае.

Заахвочваю паразважаць, знайсці самастойнае рашэнне. І вось нарэшце – Эўрыка! – з радасцю дзеці (наперабой!) выказваюцца: мядзведзь не можа жыць у Афрыцы, бо ў яго цёплая поўсць, яму там будзе горача, а слон замерзне на поўначы, там што няма поўсці. Колькі станоўчых эмоцый яны атрымалі ад уласнага пошуку!.. У працэсе работы юныя “даследчыкі” вучыліся праяўляць ініцыятыву, упоравень з асабістым меркаваннем прымаць чужую пазіцыю, што “працуе” на рост і развіццё творчага патэнцыяла асобы выхаванца.

І ўжо ўвечары некаторыя з захапленнем селі маляваць. На асобных малюнках ажылі жырафы, сланы, белыя мядзведзі. Іншыя пачалі разглядваць энцыклапедыю і цікавіцца назвамі і асаблівасцямі жыцця братоў нашых меншых. Усё новае – гэта цікава! Падобным дэвізам кіруюся я, і не безвынікова: такія розныя мае выхаванцы зрабілі яшчэ адзін крок у пазнанні акаляючага свету.

Вось і скончыўся чарговы працоўны дзень, багаты на падзеі і пачуцці. Не забаўляльнасць, а займальнасць і захапленне як аснова эмацыянальнага тона адукацыйнага працэсу – гэтыя прынцыпы дзейнасці прывялі да новай маленькай перамогі: я дапамагла не аднаму дзіцяці быць сацыяльна значымым і паспяховым

Варановіч Дзіна, выхавальнік ясляў-сада №3

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены