У яслях-садзе №3 г.п.Зэльва прайшло свята «Мiжнародны жаночы дзень».

У дзень свята нашы выхаванцы прыйшлі ў дзіцячы сад прыгожа апранутымі і, галоўнае, з прыўзнятым настроем. А як жа інакш – яны ведалі, што будуць віншаваць з надыходзячым святам 8 Сакавіка сваіх матуль і бабуль.

А напярэдадні дзеці развучвалі вершы, песні, танцы, гумарыстычныя сцэнкі. У час канцэрта некаторыя пераўтварыліся ў дыктараў і з выразнасцю аб’яўлялі канцэртныя нумары.

Не абыйшлося і без гульняў. Дзяўчынкі, нібы тыя гаспадыні, з задавальненнем адбіралі гародніну для баршчу і садавіну для кампоту. Хлопчыкі, будучыя абаронцы Айчыны, прымяралі ваенныя пілоткі і майкі. Вобраз салдата дапоўніў цацачны аўтамат.
А потым былі танцы. Яны дапоўнілі не без таго цёплую і святочную атмасферу, якая панавала ў зале.

У выніку падарунак для прысутных матуль і бабуль атрымаўся надзвычай цудоўны.

Выхавальнік яслі-сада №3 г.п.Зэльва
Дзіна ВАРАНОВІЧ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены