На Зэльвеншчыне поўным ходам ідуць веснавыя палявыя работы
На Зэльвеншчыне поўным ходам ідуць веснавыя палявыя работы
На Зэльвеншчыне поўным ходам ідуць веснавыя палявыя работы.
Аграрыі аднымі з першых у вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур, пад якія сёлета адведзена 4044 гектары, і цукровых буракоў, якія займаюць плошчу ў 2270 гектараў. Бародзіцкія і галынкаўскія бульбаводы, а таксама фермерская гаспадарка “Даліна Смаку”, якая спецыялізуецца на вырошчванні і перапрацоўцы бульбы, завяршылі яе пасадку.
Аграрыі выйшлі на фінішную прамую па сяўбе апошняй яравой культуры – кукурузы. Сёлета клін “царыцы палёў” на зерне, які склаў 3500 гектараў, ужо поўнасцю сфарміраваны. Засеяна 70 працэнтаў плошчаў, адведзеных пад кукурузу на сілас. Адначасова ўсе гаспадаркі вядуць падкормку азімых зерневых, мнагалетніх траў, сенажацяў і пашы мінеральнымі ўгнаеннямі, займаюцца перазалужэннем і падсевам мнагалетніх траў на пашы. На чарзе – корманарыхтоўчая кампанія.
Служба інфармацыі газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!





















