В Зельве организовали праздник двора

Пад такой назвай прайшоў вечар адпачынку для жыхароў дома № 23 па вуліцы Пушкіна, арганізаваны работнікамі раённага Дома культуры. Гэта было сапраўднае свята, якое падарыла людзям добры настрой і станоўчыя эмоцыі. 

 

  В Зельве организовали праздник двора

 

Як толькі пачуліся першыя гукі музыкі, жыхары гэтага і многіх суседніх дамоў адклалі ўсе свае справы і выйшлі на вуліцу. Пачалося мерапрыемства з аповеду вядучымі гісторыі гэтага дома. Аказваецца, ён быў пабудаваны ў 1983 годзе як інтэрнат сямейнага тыпу для работнікаў ПМК-35. Пазней тут была праведзена рэканструкцыя, у выніку якой інтэрнат ператварыўся ў жылы 29-кватэрны дом.
Артысты раённага Дома культуры на чале з начальнікам аддзела культуры райвыканкама Галінай Раманчук падрыхтавалі цудоўныя песні, якія чаргаваліся з цёплымі словамі ў адрас жыхароў. Вядучыя павіншавалі Аляксандра і Галіну Юркевічаў, Пятра і Святлану Шацінскіх, якія ў гэтым годзе адзначылі сярэбраныя вяселлі. У ліпені такая знамянальная падзея – у сям’і Анатолія і Нэлы Гулевічаў. Амаль 25 гадоў крочаць разам па жыцці Аляксандр і Ірына Жукоўскія, Сяргей і Галіна Сіцько.
Віншавалі на свяце двара і імяніннікаў, якія нарадзіліся ў маі. 19 мая адзначыла сваё 20-годдзе Святлана Голуб, 23 мая яе сястры Марыі споўнілася 23 гады. У гэтым месяцы дзень нараджэння ў Ірыны Сасноўскай, Сяргея Хлапоніна, Таццяны Грэцкай, Таццяны Губанавай і яе сына Арсенія.
Канцэртная праграма складалася са шматлікіх песень, прычым не толькі сучасных, але і ўсімі любімых твораў мінулых гадоў. Іх выканалі салісты народнага хору ветэранаў “Успамін” Алена Канюшэўская, Ала Вілесава, а таксама рабораработнікі РДК Вячаслаў Шаўцоў, Вольга Саўко, Кацярына Лісава, самадзейныя артысты браты Мурыны, Дар’я Арцюх, Аляксандра Лазоўская, Аксана Шэйка і Ліда Памазкова.
Самыя маленькія жыхары дома з задавальненнем прынялі ўдзел у вясёлых гульнях, якія ў рамках акцыі “Дзеці нашага двара” правяла з імі в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова.
Свята атрымалася яркім, запамінальным, яно падарыла жыхарам дома цудоўныя імгненні радасці, дазволіла суседзям яшчэ больш зблізіцца і пасябраваць. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.