Праздник белорусской литературы прошел в Зельвенской ЦРБ

“Спачатку было Слова” – так пачынаецца кніга Новага Запавету Евангелля ад Іаана. Слова – гэта неацэнны скарб, у чым упэўніліся вучні старэйшых класаў СШ №2 г.п.Зэльва падчас свята беларускай літаратуры, арганізаванага для іх работнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі. 

 

Праздник белорусской литературы прошел в Зельвенской ЦРБ  

 

У час мерапрыемства яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанні выкарыстання роднай мовы ў паўсядзённым жыцці, адносін насельніцтва да беларускай мовы і кніг, запатрабаванасці беларускамоўнай літаратуры. 
Заўважана, што сучасныя школьнікі чытаюць вельмі мала, з праграмнымі творамі стараюцца пазнаёміцца ў скарочаным варыянце, а колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне літаратуры ў школе, увесь час скарачаецца. Літаратура, якая прымушае думаць, суперажываць, духоўна ачышчацца, выцясняецца дэтэктыўнай, бульварнай літаратурай са спрошчанай сюжэтнай лініяй. Відавочна, што эканоміць час на чытанні нельга, таму што кніга фарміруе ўменне разважаць і аргументаваць, граматна выказваць сваю думку. Мастацкая літаратура – унікальны сродак духоўна-маральнага, эмацыянальна-эстэтычнага развіцця асобы. Але для таго, каб падлеткі пачулі, убачылі, адкрылі для сябе кнігу, ёю трэба зацікавіць, і для гэтага неабходна ствараць новыя формы работы з аўдыторыяй чытачоў.
Мінулы год бібліятэкары актыўна працавалі з беларускамоўнай кнігай у рамках акцыі “Чытаем беларускую кнігу”. Каб данесці да кожнага чытача найважнейшыя каштоўнасці роднай мовы, паказаць яе прыгажосць, самабытнасць, непаўторнасць, ладзіліся вечарыны, прымеркаваныя да юбілейных дат пісьменнікаў і паэтаў, праходзілі гадзіны паэзіі, рабіліся агляды навінак беларускай літаратуры, пастаянна дзейнічалі і абнаўляліся вы-ставы.
Дзякуючы таму, што Беларусь трымае вельмі высокі паказчык па выпуску кніг (у 2011 годзе выдадзена 34 млн. экзэмпляраў), кніжныя фонды бібліятэк пастаянна папаўняюцца. А бібліятэкары выкарыстоўваюць самыя розныя магчымасці, каб прапагандаваць кнігу. У час сустрэчы з вучнямі СШ №2 яны засяродзілі ўвагу школьнікаў на багацці кніжнага фонду цэнтральнай раённай бібліятэкі, выдадзенага менавіта айчыннымі выдавец-твамі. У чытальнай зале была аформлена выстава навінак і праведзены экскурс-знаёмства з серыйнымі выданнямі беларускай літаратуры. Школьнікаў зацікавілі кнігі Леаніда Несцерука, якія атрымалі Гран-пры ў 2009 годзе, “Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак”, багата ілюстраваная мастаком В.Славуком, “Гучанне музыкі нябёсаў”, дзе сабраны ўспаміны, эсэ, дзённікі і рэпрадукцыі карцін беларускага мастака Міколы Селешчука.
Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБС Валян-ціна Масюк пазнаёміла прысутных з беларускімі выдавецтвамі і творамі-пераможцамі розных конкурсаў. Уладальнікам Гран-пры ў намінацыі “Трыумф” стала выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя ім. П.Броўкі” за кнігу “Альбом малюнкаў. 1864–1867”. Аўтар Дзмітрый Струкаў атрымаў Дыплом імя Францыска Скарыны і памятны знак – сімвал “Большой золотой фолиант». Гэта выданне адкрывае цэлы пласт беларускай гісторыі і культуры. На 51-м конкурсе “Мастацтва кнігі” ў намінацыі “ЛІТ-фармат” перамогу прысудзілі Беларускаму фонду культуры за выданне серыі кніг Максіма Багдановіча. Фонд прадставіў на конкурс яшчэ адну цікавую работу – кнігу Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, выдадзеную на розных мовах, і атрымаў перамогу ў намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”. Сёлета наша краіна прадстаўляла беларускую кнігу ўжо на трох міжнародных форумах. 
Асаблівую цікавасць у чытача выклікаюць апавяданні сучасных беларускіх аўтараў, якія разважаюць аб сутнасці чалавечага існавання. Дарэчы, бібліятэкары змогуць дапамагчы падабраць твор на любы густ. Галоўнае – мець жаданне чытаць, знаёміцца з навінкамі і цешыцца непаўторнай мілагучнасцю беларускага слова.

Наталля ЦЫНС, 
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.