У Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся чарговы тэлемост

У Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся чарговы тэлемост, які аб’ядноўвае Зэльву з горадам Зеленаградскам Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У ходзе анлайн-дыялогу зэльвенцы і прадстаўнікі Зеленаградскага муніцыпалітэта абмеркавалі накірункі беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія намецілі ў час папярэдняга тэлемаста. Дарэчы, у раённай газеце “Праца” запушчаны сумесны праект “Гарады-пабрацімы” з мэтай абмену інфармацыйнымі матэрыяламі з Зеленаградскім друкаваным выданнем “Волна”, у раённай і школьных бібліятэках арганізаваны тэматычныя куткі, якія адлюстроўваюць партнёрскую дзейнасць з Калінінградскай вобласцю.

Фарміруецца праграма пакрокавага стварэння музеяў сельскага быту для ўкаранення і рэалізацыі падобнага праекта на тэрыторыі Зеленаградскай муніцыпальнай акругі.

Нагадаем, што першыя крокі да партнёрскай дзейнасці пачаліся яшчэ ў лютым у час рабочага візіту дэлегацыі Калінінградскай вобласці ў Гродзенскую вобласць у рамках праекта “Расія – Беларусь: моцнае партнёрства”.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены