У яслi-садзе №3 дзейнiчае спецыяльны экалагiчны маршрут

У нашай дашкольнай установе дзейнічае ў якасці сродку фарміравання асноў экалагічнай культуры спецыяльна абсталяваны маршрут, які праходзіць праз розныя прыродныя аб’екты на тэрыторыі ўстановы, што дазваляе вырашаць пазнавальныя, адукацыйныя, развіваючыя, выхаваўчыя і аздараўленчыя задачы.

У нашай дашкольнай установе дзейнічае ў якасці сродку фарміравання асноў экалагічнай культуры спецыяльна абсталяваны маршрут, які праходзіць праз розныя прыродныя аб’екты на тэрыторыі ўстановы, што дазваляе вырашаць пазнавальныя, адукацыйныя, развіваючыя, выхаваўчыя і аздараўленчыя задачы. Гэтая, так называемая экалагічная сцежка, разлічана як на арганізаванае праходжанне з групай дзяцей па маршруце, так і на працу з выхаванцамі на асобных станцыях. Тэматыка пазнавальна-практычнай дзейнасці разнастайная і залежыць ад пастаўленай мэты і ўзросту дзяцей.

Нашы выхаванцы набываюць трывалыя навыкі арыентавання ў прасторы і часу, у іх развіваюцца памяць, мова, мысленне. Дашкольнікі пашыраюць свае прыродазнаўчыя веды, а таксама атрымліваюць уяўленне пра стаўленне чалавека да навакольнага асяроддзя ў працэсе працы і адпачынку. Яны развіваюць у сабе здольнасць комплексна ацэньваць вынікі працы, рабіць прагнозы наконт экалагічных наступстваў дзейнасці чалавека. Але самае важнае – гэта сувязь навучання з жыццём.

Нашы выхаванцы дапытлівыя і любяць усё, што звязана з даследаваннямі, а акаляючы свет выступае як займальны предмет для вывучэння. Застаецца толькі сфарміраваць правільнае да яго стаўленне, дапамагчы дзеткам быць гуманнымі, што і з’яўляецца галоўнай задачай педагогаў установы пры рэалізацыі экалагічнага выхавання.

Намеснік загадчыка ясляў-сада №3 г.п.Зэльва

Таццяна ТРАЦЦЯК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены