Тыдзень Маці прайшоў у санаторнай школе

Мама – першае слова ў жыцці чалавека. Першае, галоўнае і самае прыгожае слова. На ўсіх мовах яно гучыць аднолькава светла і паважна, пяшчотна і ласкава. 14 кастрычніка ў краіне адзначаўся Дзень Маці. Гісторыя свята сыходзіць глыбока каранямі ў рэлігійнае свята – Пакрава Прысвятой Багародзіцы. Менавіта па-гэтаму Дзень Маці ў Беларусі прымеркаваны да столь важнага ў праваслаўнай традыцыі свята.

У нашай школе з 12 па 18 кастрычніка прайшоў тыдзень Маці. Усе праведзеныя мерапрыемствы былі прысвечаны гэтаму святу. Так на працягу ўсяго тыдня прайшоў конкурс малюнкаў “Усё пачынаецца з Мамы”. Аформлена выстава фотакалажу “Маміна шчасце”. Прайшлі акцыі “Пазвані маме, скажы “Люблю!”,“Букет для мамы”. Вучні самі з восеньскіх кветак збіралі букеты для сваіх матуль. У час акцыі “Дзесятка для Мамы” вучні змаглі парадаваць матуль ацэнкамі ў вучобе.

Находзячыся на аздараўленні ў нашай установе не ва ўсіх дзетак была магчымасць павіншаваць сваіх матуль са святам, таму правядзеная SMS-хваля “За ўсе цябе дзякую, Мама” вельмі стала актуальнай. Дзеці змаглі адправіць свае віншаванні з цеплымі словамі ў выглядзе sms-паведамлення.

Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі флэшмоб “Павіншуем Маму разам!”.

У інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры была аформлена тэматычная выстава літаратуры “Матуліны рукі”. Прайшоў вечар паэзіі “Табе, мама, цеплыя словы!”.

Самыя сардэчныя словы гучалі і ў час канцэрту “Свет мацярынскага цяпла”. Вучні расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі.

Мацярынства – цяжкая праца без водпуску, выхадных і права на памылку. Быць мамай – гэта адказнасць, прэдназначанасць, доўг і вялікая любоў. Але на свеце няма найлепшай прафесіі чым прафесія – БЫЦЬ МАМАЙ!

Таццяна КАСПЕРЧЫК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены