Свята Піянерыі

1218 Прыём у піянеры – знамянальная падзея ў жыцці кожнага школьніка. У мінулую суботу ў навучальных установах раёна прайшлі лінейкі, прысвечаныя дню ўтварэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Піянерскі збор вучняў СШ №2 г.п.Зэльва адбыўся каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. З хваляваннем 35 хлопчыкаў і дзяўчынак далі абяцанне любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі, заўсёды трымацца статута і традыцый БРПА. Пасля клятвы школьнікам чырвона-зялёныя гальштукі павязалі старэйшыя сябры, настаўнікі і госці свята. 1219 З наказам да юных піянераў звярнулася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Шэўчык. Яна пажадала падлеткам заўсёды быць прыкладам ва ўсім для тых, хто яшчэ збіраецца ўступіць у рады арганізацыі, добра вучыцца, карыснымі справамі і дасягненнямі праслаўляць родную школу. Пасля ўрачыстага моманту прысутныя аддалі даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да вечнага агню і памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам. Мерапрыемства прадоўжылася ў школе. Старшакласнікі падрыхтавалі гульню-падарожжа, у час якой іх меншыя сябры ўдзельнічалі ў розных конкурсах, адгадвалі загадкі, атрымлівалі прыемныя салодкія падарункі. Адным словам, свята Піянерыі прайшло цікава і з карысцю.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.