Фотаракурс Алены Гарбацэвіч

1216 Калі ты набываеш сабе добры фотаапарат, гэта не значыць, што ў цябе будзе шмат цудоўных фотаздымкаў. Гэта значыць, што ў тваіх сяброў будзе шмат цудоўных фотаздымкаў… Такі статус нядаўна прачытала ў сацыяльнай сетцы на старонцы вучаніцы Дзярэчынскага дз/с-СШ Алены Гарбацэвіч. Адзінаццаці-класніца захапляецца фота нядаўна. Аднак, нягледзячы на гэта, яе работы ўжо набылі заслужаную ацэнку многіх зэльвенцаў. Да прыкладу: на сёлетнім Ганненскім кірмашы была аформлена выстава дзяўчыны, прысвечаная святочнай тэматыцы. Як вынік, талент пачынаючай фотамастачкі ацэнены на высокім узроўні: ёй прысу-джана першае месца. Дарэчы, яна заўсёды з задавальненнем прымае ўдзел у конкурсах як школьнага, так і раённага ўзроўняў. Сярод сюжэтаў, якім Алена аддае перавагу, – вобразы прыроды. З імі звязаны і самы першы кадр, зняты на тэлефон. Асаблівую цікавасць выклікаюць і рэчы, якія ў паўсядзённым жыцці часам здаюцца нам непрыкметнымі. У ракурсе Алены – жывёлы, архітэктурныя будынкі, людзі. Яе неардынарны падыход да навакольнага асяроддзя заўважылі родныя і сябры, параілі развіваць хобі, удасканальваць практычныя навыкі. У сваіх работах Алена імкнецца даць водгук душы на знешні свет. Здымкі цікавыя і свое-асаблівыя, маюць філасофскі падтэкст. “Фата-графаванне – тое, ад чаго я атрымліваю задавальненне і велізарны зарад энергіі, – расказвае дзяўчына, – гэта мне сапраўды цікава. Момант, рух, пачуцці – так мімалётны. Час спыняецца, калі застаецца захаваным на фота”. Інтарэсы Алены гэтым не абмяжоўваюцца. З дзяцінства захапляецца маляваннем, якое было адным з самых любімых урокаў. Пэўны час наведвала дзіцячую школу мастацтваў. Як таленавітую асобу, Алену Гарбацэвіч вылучаюць і настаўнікі. Яна не толькі выдатна вучыцца, але і стараецца заяўляць пра сябе ў жыцці навучальнай установы, быць прыкладам для сваіх аднакласнікаў. Сваю прафесійную дзейнасць плануе звязаць з эканамічнай сферай. Праўда, дакладна са спецыяльнасцю пакуль не вызначылася – пакажуць вынікі цэнтралізаванага тэсціравання. А тым, хто выбірае занятак па душы, Алена раіць ставіць мэты і ісці да іх, якімі б фантастычнымі яны не здаваліся. І верыць у сябе. Толькі ў такім выпадку, сцвярджае дзяўчына, у вас павераць іншыя.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.