С творческим настроением

 За вокнамі зіма. Усе, без выключэння, любяць гэту пару года. Яна дорыць нам самае прыгожае, вясёлае і забаўляльнае свята – сустрэчу Новага года. А гэта новыя спадзяванні і мары, спаўненне запаветных жаданняў, прыемныя змены і цудоўны настрой. Першым акцэнтам у музычнай феерыі навагодняга марафону стаў канцэрт вучняў Зэльвенскай дзі-цячай школы мастацтваў. Рабяты за-прасілі бацькоў, родных і сяброў у цікавае казачнае падарожжа.  

На імправізаванай зімовай дарозе прысутных прывітаў ансамбль дамбрыстаў, які выканаў музычны нумар “Званочкі” і тым самым прапанаваў рухацца следам за карагодам сняжынак. Цудоўныя гукі мелодыі, падоранай Кацярынай Семяняка, Алесяй Лойка, Ільёй Савосікам, Вікто-рыяй Азерскай, Юліяй Сурагай, Дзмітрыям Міхалікам надалі прадстаўленню яшчэ больш загадкавы настрой. Паверыць у цуды Новага года прапанавалі ўдзельнікі ансамбля скрыпачоў, гітарыстаў і духавога аркестра. А такія словы, як “З Новым годам!”, загучалі лірычна праз акорды фальклорнага ансамбля “Медуніца”. Выхаванцы харэаграфічнага аддзялення “Леткай-енькай” нагадалі, што ў навагоднюю ноч пажадана аддаць перавагу танцам. Святу ўласцівы адначасова і рамантызм, і жарт, і загадкавасць. мілагучны “Блюз” у выкананні Дзмітрыя Цярэшкі і Мікіты Жука, жартоўны “Антошка” – Паўла Хвата і “Славацкая полька” – Антона Янукевіча ў гэтым пераканалі. Да дабрыні і спагадлівасці заклікаў Герман Зуба сваім “Добрым жуком”, да ўзаемаразумення і кахання Дзяніс Галаўко – “Смуглянкай”. Поспеху, шчасця і ўда-чы ў новым годзе пажадалі Аляксандра Тарасевіч і дзіцячая вакальная група, адрасаваўшы гледачам музычныя нумары. А жартоўны танец “Вясёлы каўбой” яшчэ больш прыўзняў настрой прысутных у зале.
Сапраўдным падарункам ад Дзеда Мароза стала выступленне народнага ансамбля “Калаж”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.