Год завершился удачно

 З добрымі паказчыкамі сустрэлі навагоднія і калядныя святы работнікі малочнатаварнай фермы “Даўгаполічы” СВК “Бародзічы”. Ад кожнай з 50 кароў першым

цялём атрымана па 7873 кг малака, што на 2187 кг больш, чым за 2011 год.

– Безумоўна, такіх высокіх паказчыкаў немагчыма было б дасягнуць без дапамогі нашых раслінаводаў, – ад-значае загадчыца фермы Яніна Боцька. – Пры закладцы сенажу і сіласу былі вытрыманы ўсе тэхналагічныя патрабаванні, і цяпер мы забяспечаны якаснымі кармамі, што вельмі важна пры раздоі кароў.
Гэта аперацыя лічыцца адной з самых адказных і працаёмкіх у жывёлагадоўлі: ад яе залежыць працукцыйнасць усяго дойнага статка. Ужо шмат гадоў такую складаную работу выконвае вопытная даярка Ганна Біялт. Тры месяцы (перыяд, які каровы знаходзяцца пад наглядам даяркі) Ганна Уладзіміраўна паспяхова спраўляецца са сваёй задачай. Ад яе каровы адпраўляюцца на іншыя фермы ўжо якасна раздоеныя. Акрамя гэтага, даярка даглядае яшчэ і 36 цялят. Яны заўсёды чыстыя, напоеныя і накормленыя. Захаванасць маладняку пастаянна складае 100 працэнтаў.
Як заўважае сама Ганна Уладзіміраўна, без дапамогі мужа, Пятра Ула-дзіміравіча, адна з такім аб’ёмам работы не справілася б. Яны заўсёды разам: і на рабоце, і дома. Разам выгадавалі чацвёра дзяцей.
Вялікі ўклад у агульную справу ўносіць і жывёлавод Уладзімір Мамаеў.
Для паспяховай зімоўкі жывёлы і плённай працы людзей на ферме створаны ўсе належныя ўмовы. Напярэдадні новага года ў пакоі для адпачынку ўстанавілі ёлачку, тым самым стварылі святочную атмасферу для жывёлаводаў.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.