Работники районного узла почтовой связи – надежные помощники редакции

3637

Нашы надзейныя памочнікі, даўнія партнёры ў справе падпіскі і дастаўкі газеты “Праца” – работнікі раённага вузла паштовай сувязі. Каб пашырыць кола сваіх чытачоў, рэдакцыя правяла конкурс сярод паштальёнаў па забеспячэнні прыросту тыражу на I квартал і I паўгоддзе 2016 года.
Згодна з умовамі конкурсу, пераможцамі пры-знаны тыя паштальёны, якія павялічылі колькасць падпісчыкаў на сваім участку ў параўнанні з мінулай падпісной кампаніяй. Першае месца заняла Ганна Маўчун, другое – Алена Свістун (аддзяленне паштовай сувязі “Зэльва-2”), трэцяе – Тамара Суша (Дзярэчын).

3636
Кожную сераду і суботу яны дастаўляюць “Працу” па тысячах адрасоў. З ветлівай усмешкай, добрым настроем заходзяць у дамы жыхароў пасёлка і раёна. Менавіта ад паштальёнаў залежыць, ці свое-часова газету атрымаюць чытачы.
Мы ўдзячны нашым памочнікам і спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва.
“ПРАЦАўнікі”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.