Ветеран Великой Отечественной войны Александр Живулько отпраздновал 90-летний юбилей

3640

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аркадзій Жывулько адзначыў 90-гадовы юбілей. Урачыстасць з нагоды асобага дня нараджэння прайшла ў Каралінскай СШ. Павіншаваць былога кулямётчыка сабраліся прадстаўнікі раённай улады і сельсавета, раённага савета ветэранаў, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, СВК “Караліно”, раённага камітэта БРСМ і іншыя госці.
– Усё ваша жыццё – прыклад самаахвярнага служэння Радзіме, свайму народу, – адзначыў, уручаючы юбіляру ўзнагароду за вялікі ўклад у справу выхавання маладога пакалення, актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца мясцовымі органамі ўлады, і ў сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння, старшыня раённага Савета дэпутатаў Канстанцін Бердніковіч. – Для цяперашняга пакалення вы жывая легенда, узор і арыенцір добрасумленнага выканання свайго грамадзянскага абавязку.
Гэта сапраўды так. Месца для подзвігу ў жыцці Аркадзія Емельянавіча было не толькі на фронце. Ён і ў пасляваенны час не ведаў стомы ў служэнні свайму краю і Радзіме: шмат гадоў працаваў у сель-скай гаспадарцы, займаўся выхаваннем моладзі. Таму ў дзень нараджэння яго віншавала шмат удзячных гасцей і сяброў. Асабліва кранулі ветэрана поўныя павагі словы прысутных школьнікаў. Вершы і песні ў іх выкананні прымусілі Аркадзія Жывулько праслязіцца, узгадаць баявыя гарачыя дні. Увогуле канцэртная праграма, падрыхтаваная прадстаўнікамі навучальнай установы, была гэтакім эмацыянальным правадніком у далёкія 40-я. Расчулены, ветэран спрабаваў і ў сваё свята расказаць пра цяжкія гадзіны вайны. І ў словы героя ўслухваліся… Разам з тым адрасавалі яму шэраг шчырых пажаданняў, дарылі шматлікія падарункі.
Твар Аркадзія Емельяна-віча свяціўся ад шчасця: ён не забыты, яго памятаюць і любяць. А на схіле гадоў увага і клопат, цеплыня чалавечых адносін, добрае слова асабліва цэняцца, асабліва дарагія. Кожнаму годнаму чалавеку.
Сумнявацца ў справядлівасці заслуг Аркадзія Жывулько перад роднай зямлёй, краінай не прыходзіцца – яго ваенны шлях быў поўны бітваў і смяротнай небяспекі. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.