Путевка на чемпионат Европы

Путевка на чемпионат Европы

 Сур’ёзным выпрабаваннем для зэльвенскіх “тыгранят” сталі рэспубліканскія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до “Бярэзінская мяжа”, якія праходзілі ў Барысаве. Па іх выніках з пераможцаў турніру канчаткова фарміравалася нацыянальная зборная для ўдзелу ў чэмпіянаце і першынстве Еўропы, якія пройдуць у Венгрыі.

– Праграма спаборніцтваў, – расказвае дырэктар СКК “Фудасін” Уладзімір Ламека, – была максімальна набліжана да рэгламенту еўрапейскага першынства і чэмпіянату, уключала 35 раздзелаў. Акрамя гэтага, даволі высокай была канкурэнцыя за прызавыя месцы, на якія прэтэндавалі больш за 200 спартсменаў з 22 арганізацый і клубаў рэспублікі, з іх 11 – мінскіх. Даволі прадстаўнічай была судзейская калегія.

Усе паядынкі праходзілі на трох пляцоўках у спартыўным цэнтры Барысава. У склад нашай каманды ўваходзілі 8 спартсменаў, з іх 6 –  сталі прызёрамі спаборніцтваў. Заваявана 11 медалёў: 2 залатыя, 3 сярэбраныя і 6 бронзавых.

У ката, у самай малодшай узроставай групе, паспяхова паказала сябе Дар’я Бялоцкая. Яна спачатку заваявала бронзавы медаль у індывідуальным ката, а затым і ў камандным. Для пачынаючага спартсмена гэта бліскучае выступленне. Займаецца дзяўчынка шатакан каратэ з верасня мінулага года. За такі непрацяглы час ужо станавілася прызёрам абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Зараз Даша на высокім узроўні вытрымала адказны экзамен і прайшла адбор на спаборніц-твы ў Венгрыю.

Бронзавую ўзнагароду ў гэтай узроставай групе ў індывідуальным  ката заваяваў Данііл Лозка. У камандным ката ён заняў чацвёртае месца.

Паспяхова правёў паядынкі ў індывідуальным кумітэ Данііл Тарыма і стаў бронзавым прызёрам. Акрамя гэтага, ён заняў чацвёртае месца ў камандным ката.

Путевка на чемпионат Европы

 

Фаварыткай у сваёй узроставай катэгорыі была Анастасія Мацюк, якая заваявала дзве залатыя ўзнагароды ў індывідуальных раздзелах ката і кумітэ. Наша зямлячка вызначылася і ў дарослай узроставай  групе,  дзе ўдала выканала фармальныя практыкаванні (ката). У гэтай жа катэгорыі выступала ўладальніца чорнага пояса, майстар спорту па каратэ, трэнер нацыянальнай зборнай Вольга Вількіна.

Уладзіслаў Ганчарэнка ў фінальных паядынках па індывідуальным ката сустрэўся са спартсменамі з Пінска (лепшы клуб у Беларусі). У вельмі ўпартай барацьбе з мінімальным адрывам ён уступіў сапернікам і стаў сярэбраным прызёрам у двух катэгорыях (8-м і 9-ць гадоў). Бронзавую ўзнагароду ён заваяваў у каманд-ным ката. Уладзіслаў таксама ўвайшоў у склад нацыянальнай зборнай.

Парадаваў выступленнем Кірыл Малімонаў, які стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальным ката і  бронзавым – у камандным.

Чацвёртае месца ў камандным ката заняў Мацвей Канановіч. Упершыню выступаў на спаборніцтвах такога высокага ўзроўню Аляксандр Янушчанка. Яму, як навічку, было даволі цяжка  змагацца з вопытнымі сапернікамі. Але, нягледзячы на гэта, спартсмен паказаў сапраўдны  байцоўскі характар і вы-трымку. 

Наперадзе ў лепшых нашых каратыстаў – чэмпіянат і першынство Еўропы. Пажадаем ім удалага выступлення!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.