Настойчив в достижении цели

Настойчив в достижении цели

У ліку лепшых лёгкаатлетаў раёна – вучань гімназіі №1 г.п.Зэльва Арцём Калачоў.

Ён паспеў праявіць сябе не толькі на раённых і абласных спаборніцтвах, але і рэспубліканскіх. Нядаўна юнак вярнуўся з адкрытага першынства вобласці “Гро-дзенская вясна”, дзе разам з лепшымі лёгкаатлетамі ўдзельнічаў у здачы тэста Купера. Арцём паказаў добрыя вынікі і заняў трэцяе месца.

Шмат пахвальных слоў у адрас юнага спартсмена давялося пачуць ад трэнераў ДЮСШ, дырэктара навучальнай установы Наталлі Булак, настаўніка фізкультуры Мікалая Каўчуна, якому вучань асабліва ўдзячны. У Арцёма добрыя дасягненні і ў спорце, і ў вучобе. Ён вучыцца ў адзінаццатым класе. Вольнага часу, як адзначае гімназіст, зусім мала. Рыхтуецца да экзаменаў, але, каб падтрымліваць сябе ў выдатнай спартыўнай форме, знаходзіць час і на штодзённы кіламетровы прабег. Юнак плануе стаць юрыстам, тым не менш, кідаць спорт не збіраецца.

– З фізкультурай і спортам сябрую пастаянна, – расказвае Арцём. – Мая мама ў маладосці была добрай спартсменкай. Лічу, што яе захапленне перадалося і мне. З пятага класа пачаў наведваць секцыю лёгкай атлетыкі ў ДЮСШ. Першым трэнерам быў Генадзій Галаско. Спачатку вынікі былі сціплыя. Таму прыйшлося больш займацца бегам не толькі ў спартыўнай секцыі, але і самастойна пасля заняткаў. Неўзабаве прыйшоў першы поспех. Спачатку на раённых спаборніцтвах, а затым – на абласных. Перавагу аддаю бегу на доўгія ды-станцыі. Першым удалым вынікам стаў удзел у абласным кросе – заняў пятае месца сярод 50 удзельнікаў.  Галоўная  мая мара – прыняць   удзел у сусветнай спартыўнай
алімпіядзе.

У апошні час юнак трэніруецца пад кіраўніцтвам Ганны Каленкі, якая дапамагае яму ўдасканальваць спартыўнае майстэрства. Трэнер пры-кладвае шмат намаганняў, каб Арцём прымаў удзел у спаборніцтвах, якія праходзяць у розных рэгіёнах рэспублікі. Пасля знаёмства са спартсменамі мінскага клуба аматараў бегу “Вікторыя” тыя прапанавалі юнаку паўдзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародных тур-нірах. Сярод самых запамінальных былі  спаборніцтвы ў Санкт-Пецярбургу. Там упершыню зэльвенскі спартсмен прабег дыстанцыю працягласцю 21 кіламетр і заняў восьмае месца сярод 24 моцных сапернікаў з розных краін.

Упартасці, настойлівасці і мэтанакіраванасці Арцёма можна толькі пазайздросціць. Ён лічыць, што, калі хочаш дасягнуць перамогі ў любой справе, неабходна мець вы-трымку, умець сабрацца ў па-трэбны момант і не здавацца, калі нешта не атрымліваецца. Узяўшы ўсё гэта за правіла, якім карыстаецца штодня, юнак не дае сабе паслаблення, а крок за крокам ідзе да пастаўленай мэты. Хочацца верыць, што ў жыцці талена-вітага хлопца будзе яшчэ шмат спартыўных і творчых перамог.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.